Скачать книгу

ўжо ў XVI стагоддзі ўладальнік гэтых мясцін Крыштаф Радзівіл пісаў да Канстанціна Астрожскага, упрошваючы здабыць яму ў ягоных падапечных, маладых князёў Сапегаў, лемпарда дзеля звярынца. Бо ільва Крыштаф знайшоў, прывезлі з-за мора, а лемпардаў тутэйшых усіх выбілі.

      Не дзіва – што можа лепей упрыгожыць драгуна ці крылатага гусара, чым зухавата перакінутая цераз плячо залацістая скура ў чорныя плямы!

      Каго толькі не выбілі ў тутэйшых нетрах. Феніксаў, адзінарогаў, паўстанцаў… Даўно сцежкі гэтага лесу не тапталі ні туры, ні лемпарды. Дый мядзведзя, звыклага ліцвінскага тулягу, было сустрэць няпроста. Што з важным выглядам і паведаміў Багуславе археолаг-магістрант Міхал Калоцкі – ясна, з падтэкстам, каб супакоіць паненку наконт нападу звяроў. Багуслава тут жа халодна выказала шкадаванне, што не будзе ёй на кім практыкавацца ў кіданні стылету… Ну і крутанула ў пальцах маланкава выхапленае з рукава лязо, каб кола срэбнае ў паветры ўтварылася. Дзіцячы такі выпад… Надта ж захацелася нагадаць правільнаму юнаку, з кім звязаўся, а то ён нібы вызначыцца не можа, ці драпежная пачвара, ці эксцэнтрычная, але прывабная дама з імі едзе.

      Калі шчыра, дык Багута зусім не так вольна пачувалася ў лесе – было ўладанне лесуноў для яе стыхіяй варожай і незнаёмай. Як пакінула пансіён – так усё па гарадах ды мястэчках і бадзялася з Ніхелем. Мінулае ўяўлялася шэрагам пракураных пакояў у прыдарожных гатэлях ды здымнымі кватэрамі з паркалёвымі шпалерамі і забытай кімсьці на трумо сетачкай для набрыяліненых валасоў. А сібірская тайга з успамінаў дзяцінства – гэта кшталту заснежанага пекла, дзе знікаюць збеглыя ссыльныя, толькі аб’едзеныя ваўкамі іхнія косткі знаходзяць па вясне.

      А тут яшчэ шчуплы Давыд ускочыў на родны ўслончык ды пачаў расказваць сваё, этналагічнае. Маўляў, звяры ў лесе вакол Жухавіч зніклі таму, што тут, паводле пераканання мясцовых жыхароў, водзяцца ваўкалакі. Выдаў цэлы тузін баек пра пярэваратняў, запісаных ім асабіста ад гаваркіх бабулек ды дзядуляў. У жахалках фігуравалі зачараваныя пасы, што рассцілалі на шляху таго, каго задумалі гвалтам ператварыць у звера, і такія ж зачараваныя нажы, колькасцю ад пяці да дванаццаці, цераз якія ўжо самому ваўкалаку трэба перакульвацца, каб вярнуць чалавечае аблічча. Свісталі пазначаныя крыжам срэбныя кулі, разляталася на друз выбітае дужым звярыным целам вакно ў царкве – уздумалася ж камусь завалачы туды няшчаснага пярэваратня… Тут жа Давыд – ажно запалыя шчокі гарэлі румянкам – параўноўваў усё з замежнымі міфамі, напрыклад, што згодна сербскаму Намаканону па спісе1262 года «Влькодлаци лоуноу изедоше или слнце», што значыць, з’ядаюць месяц і сонца, а гэта дазваляе правесці паралель з салярным міфам і супаставіць ваўкалака як архетып з цмокам… У Старым Запавеце Іерэмія казаў пра “ваўка пустэльнага”, а Навухаданосар за грахі свае стаў напалову зверам. Адны з ікластых істотаў-двудушцаў мусілі заставацца ў скуры, пакуль не здымуць з іх праклён, іншыя пакрываліся поўсцю час ад часу. Было і мноства рэцэптаў,

Скачать книгу