Скачать книгу

разыходзіліся па яго жаданні. Эмоцыі, не больш, імгненне, пра якое яны хутка забыліся.

      На Насціна дваццацігоддзе Вадзім вырашыў зрабіць ёй прапанову рукі і сэрца. Калі за агульным сталом сабраліся ўсе госці, каб віншаваць імянінніцу, ён урачыста паведаміў, што хоча, каб тая стала яго жонкай. Насця пагадзілася.

      Толькі яе бацька крыху сапсаваў кранальную эмацыйнасць моманта:

      – Вой, дык а чаму ты загадзя не папярэдзіў? ― не зразумеў ён, а праз пяць секунд дадаў: ― Пачакай, я хоць фотаапарат дастану, каб усё зазняць.

      Вырашылі вяселле зладзіць праз год ― куды ім спяшацца? Але адносіны, якія развіваліся доўгі час, ужо былі нібы напятыя струны, гатовыя ў любое імгненне парвацца. Пара адчувала, што або яны хутчэй пажэняцца, або зусім разыдуцца.

      Усё склалася, і вяселле згулялі праз тры месяцы.

      – Першыя пару гадоў сямейнага жыцця былі проста пеклам, ― неяк распавядаў мне Вадзім. ― Мы не разумелі адно аднаго. І прыслухоўвацца ніхто не хацеў. Пастаянна крычалі. Вельмі складана было трываць. Але мы адразу прынялі рашэнне, што ніякага разводу не будзе, як бы ні рабілася цяжка.

      На Вадзіму была апранутая льняная кашуля з нацыянальнай вышыўкай, падпяразаная поясам, падобным да саматканага. Такі строй для яго зрабіла жонка Насця, дызайнерка адзення. Яна апранаецца надзвычай стылёва ― адпаведныя строі заўсёды падбірае мужу. Таму, дзе б яны ні з’явіліся, іх пара выглядае адной з самых элегантных.

      Год таму малады чалавек загаварыў у паўсядзённасці на роднай мове. Насця яго ў гэтым падтрымала.

      – Доўгі час мы проста крычалі адно на аднаго. Нібы ў глухія сцены, ― працягваў Вадзім. ― Але аднойчы вырашылі сесці і паразмаўляць. Што мы адчуваем, калі крычым? І чаму робім гэта?.. Проста вырашылі, што далей усё будзе іначай. Цяпер няма ніякіх межаў, не існуе перашкодаў. Рухаемся толькі наперад у нашых адносінах.

      …Яркія сонечныя промні прымусілі перайсці з асветленага пакоя ў больш прыцемненую кухню. Цішыня на колькі імгненняў абудзілася пранізлівай мелодыяй.

      – Алё-малё.

      – Я табе цяпер званіў, чаму ты не падышла? Не чуеш свой тэлефон?

      – Проста ты мала трымаў гудок, я не паспела дабегчы з іншага пакоя. Вось ужо ператэлефаноўваю.

      – А я ішоў акурат міма тваіх акон, ад кліента вяртаўся.

      А ты не падышла… Такое сонца цяпер.

      – Так, гэта файна, прагуляцца па вуліцы, пагрэцца.

      – Што ты робіш, адпачываеш?

      – Не, пішу.

      – Я ўжо ў вагоне метро. Зараз прападзе…

      У голасе пачуўся ледзь улоўны сталёвы скрыгат. Гэта нязвыкла.

      І сёння з самага ранку нібыта злы.

      Ты ніколі на мяне не…

      Гудкі. Маўчанне. Але чаму мне чуецца твой крык?..

      Цягнік Менск-Гомель

      Мая Наташа ― найлепшы спецыяліст па вандроўках. Доўгія ночы ў цягніках, гутаркі з каларытнымі кіроўцамі машын, сотні і тысячы кіламетраў, пераадоленых на аўтобусах, ― нічога не палохае. Часцей за ўсё ездзіць папуткамі

Скачать книгу