ТОП просматриваемых книг сайта:
Ген зямлі. Аліна Длатоўская
Читать онлайн.Название Ген зямлі
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-53-0
Автор произведения Аліна Длатоўская
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
Издательство Электронная книгарня
Побач з лаўкай, скрыжаваўшы рукі, усхвалявана азіраўся хлапец, які выглядаў так, быццам спазніўся на апошні тралейбус, але ўсё яшчэ на нешта спадзяецца. Новенькі. Даніл.
Недалёка стаяў і сівы мужчына ў дарагім паліто, задумліва палячы электронную цыгарэту. Ён чакаў не тралейбус, а як мінімум лімузін. Адпусціў вадзіцеля пакатацца, а сам дыхае свежым, скажам так, паветрам. Пра гэтага чалавека Алесь ведаў яшчэ менш, чым пра новенькага. Дарма што калісьці называў яго бацькам.
– І што ўмее гэты звярок? ― замест прывітання з’едліва пацікавіўся мужчына, кіўнуўшы галавой у бок Даніла.
Толькі б не сказаць залішняга. Толькі б не пачаць спрачацца.
– У мяне не звярынец.
Трэба выглядаць, як дарослы мужчына, як лідар, а не як істэрычны падлетак.
– Да кнігарні гэта таксама мала падобна…
Алесь сцяў зубы. Не спрачацца. Не сказаць залішняга. Сабе даражэй.
– Давайце зоймемся справай.
У дзвярах кватэры на трэцім паверсе іх чакала маладая жанчына. Растрапаная, заплаканая, яна хуталася ў вялізны пухнаты шалік і глядзела вакол з відавочным непаразуменнем.
– Вацлаў Яўгенавіч, ну навошта вы?.. ― з роспаччу пачала яна, заўважыўшы на пляцоўцы Алесевага бацьку ды лабірынтаўцаў.
– Цішэй, Аленка! Ты жа разумееш, без Алеся тут ніяк, ― мужчына лёгка прытуліў да сябе дзяўчыну.
Алесь акуратна зірнуў на яе, быццам адным гэтым мог абразіць. Ветліва кіўнуў.
– Прымі мае спачуванні.
Яна падціснула вусны, зірнула з пагардай. Горка вымавіла:
– На калекцыі бацькавы нават не глядзі. Ні каліўца не атрымаеш.
Алесь толькі пакорліва нахіліў галаву. Вацлаў Яўгенавіч кінуў на сына красамоўны позірк і, прытрымліваючы Алену за плечы, увайшоў у кватэру.
– Алесь! ― гучны шэпт з-за спіны спыніў яго на ганку. Даніл стаяў, незадаволена развёўшы рукі, маўляў: патлумач мне што-небудзь. Ну, чаму Яр не ўмее тэлепартавацца?
Самая карысная здольнасць была б…
– Памёр… Гхм, ― словы збіліся ў ком у горле. ― Адзін навуковец. Ён быў супрацоўнікам майго дзядулі. Дапамагаў яму ў лабараторыі. Яны даследвалі такіх, як мы. Трэба даведацца пра прычыну… Смерці.
– Спачуваю, ― ён кіўнуў, быццам атрымаў загад, і ступіў у кватэру.
У пакоі было цёмна, пыльна і няўтульна. Пахла таннай табакай. Фіранкі былі закрытыя, люстэркі завешаныя чорным аксамітам. Сярод пакоя стаялі чатыры зэдлікі, на іх ― труна. Нябожчык, крыху старэйшы за Вацлава Яўгенавіча, выглядаў такім змораным, хударлявым, скатаваным, нібы гэты «адпачынак» ― першы ў ягоным жыцці.
Алесь баяўся лішні раз зірнуць на дзядзьку Ігната. Уяўленне адразу малявала выявы мінулага, якое цяпер здавалася яшчэ больш прывідным, чым раней. За свае дваццаць пяць ён бачыў смерць другі раз. Ён ведаў, што прыняць адразу немагчыма. Ведаў, што