Скачать книгу

на месцы – я пайшоў бадзяцца па горадзе. Перада мной адкрыўся цуд! Я фактычна быў у нечым уладальнікам легенды, і адзін я ва ўсім свеце ведаў, што легенда існавала насамрэч. А магчыма… Магчыма, яна існуе і дагэтуль!

      Толькі позна ўвечары, вяртаючыся дадому, я заўважыў, што ў той зусім не спякотны кастрычніцкі дзень я сышоў з дому ў пінжаку і хатніх тапачках. Падазраю, што сустрэчныя на мяне касавурыліся, але прынамсі нікога са знаёмых я не напаткаў.

      Цяпер мяне больш не цікавіла, у якія краіны пасольствы вывозілі яйкі птушкі Рух. Іншае сталася маёй ідэяй фікс – цяпер мне карцела знайсці самое яйка. Як апантаны, я перагортваў старонкі манускрыптаў і тоўстыя старонкі судовых кніг – у гэтым папяровым моры я шукаў сваю перліну, адгадку сваёй таямніцы. Адкуль браліся яйкі таямнічай птушкі? Калі іх вывозілі раз-пораз, значыць, аднекуль іх бралі! Адкуль? Ці жылі ў нас птушкі Рух? Альбо недзе захавалася цэлае радовішча тых яек? Калі яны захаваліся з нейкіх дагістарычных часінаў, то, магчыма, гэтым і тлумачыцца тая акалічнасць, што з яек з’яўляліся каменныя статуі? Безліч пытанняў апанавала мяне, і я не мог даць адказы на іх.

* * *

      Мангол моўчкі слухаў, зрэдзьчас згодна ківаючы. Інструкцыі, дадзеныя яму, былі дакладныя. Калі акулярнік захоча гаварыць – хай гаворыць: усё сказанае ім запісваецца на ўключаны магнітафон. Пакуль акулярнік гаворыць, Мангол не павінен замінаць яму…

* * *

      Чытанне старадаўніх манускрыптаў апанавала мяне. Цяпер я чытаў уперамешку: мемуары магнатаў ішлі следам за судовымі справамі, алхімічныя зборнікі ляжалі ў адным стосе з кнігамі па вядзенні гаспадаркі, трактаты па мастацтве ў маіх руках змяняліся трактатамі для паляўнічых. Мне адкрываўся нечуваны сусвет! Я нават не ўяўляў, колькі астролагаў і алхімікаў жылі ў нашым краі. У іхных кампэндыумах і грымуарах я раз-пораз сустракаў згадку пра яйка птушкі Рух: разам з ім абавязкова згадвалася саламандра – сімвал агню. У кнігах па гаспадарцы таямнічае яйка фігуравала толькі мімаходзь: маўляў, яно можа стаць цудоўнай аздобай шляхецкага палацыка альбо сядзібы – і больш ані слова!

      Самымі багатымі на згадкі былі, вядома ж, мемуары і судовыя кнігі. Не скажу, каб гэтыя дакументы нагадвалі даведнік па птушкагадоўлі, але прынамсі патрэбныя мне згадкі там можна было знайсці даволі часта. Якія гісторыі траплялі мне ў рукі! Напрыклад, Багуслаў Радзівіл ахвяраваў віленскім езуітам залаты каўчэжац італійскай работы і яйка птушкі Рух. Князі Друцкія-Любецкія судзіліся з магнацкім родам Стэткевічаў за валоданне яйкам птушкі Рух і лесам каля Баркалабава, прычым яйка ацэньвалася даражэй за лес. У скарзе каралю і вялікаму князю амсціслаўскі шляхціч Мядзвецкі даносіў на свайго суседа Сапешку, што той Сапешка гвалтоўным чынам на яго маёнтак учыніў наезд і пабраў майна каштоўнага багата. А між таго майна было яйка птушкі Рух, што перадавалася як радавая каштоўнасць ужо цягам некалькіх каленаў ад часоў Жыгімонта Старога, калі продак Мядзвецкага Юры тое каштоўнае яйка прывёз як паходную

Скачать книгу