Скачать книгу

нейкае электроннае абсталяванне? – выказаў меркаванне той. – Фермеры любяць стаўляць у сябе розныя такія штуковіны…

      – Якія штуковіны? – спытаў Свенсан.

      – Розныя! – Лэслі зірнуў у бок знявечанага трупа на сцяне і дадаў: – Гэтаму ўжо ўсё роўна…

      – Небарака! – Карантышка зноў сударгава зглытнуў. – Як лічыце, ён доўга мучыўся?

      Ніхто яму не адказаў, і нейкі час рамонтнікі стаялі моўчкі, як бы аддаваючы даніну павагі нябожчыку. Потым Лэслі злосна сплюнуў.

      – Трапіла б яна мне зараз, гэтая сучка!

      – І што б ты з ёй зрабіў? – пацікавіўся Карантышка.

      Лэслі нічога не адказаў.

      – Не разумею толькі, як яна змагла з ім справіцца! – задумліва прагаварыў Карантышка, ні да каго канкрэтна не звяртаючыся. – Ён жа вунь які здаравяк!

      – І я не разумею! – сказаў Свенсан. – Нешта ва ўсім гэтым загадкавае… і, ведаеце, гэта мяне пачынае крыху трывожыць…

      – Ды нічога загадкавага тут няма! – Лэслі зноў сплюнуў. – Схавалася за дзвярыма… нечакана ўрэзала па патыліцы чымсьці цяжкім! А з беспрытомным чалавекам можна зрабіць усё, што пажадаеш!

      – Вось яна і зрабіла! – дадаў Свенсан і ўздыхнуў.

      – Не разумею толькі, навошта было так здзеквацца?! – зноў прамармытаў Карантышка Джон. – Дапускаю, што ў яе маглі быць важкія прычыны, каб ненавідзець мужа… але чаму было проста не забіць…

      – Ды заткніся ты! – нечакана вызверыўся на сябра Лэслі. – Прычыны… прычыны! Паслухай, начальнік, – умольна звярнуўся ён да Свенсана. – Давай самі знойдзем гэтую сучку! Яна ж дзесьці тут, я гэта адчуваю! Хаваецца, падлюка… але мы знойдзем… – ён змоўк, не зводзячы са Свенсана умольнага позірку. – Ну як, брыгадзір, згода?

      Але Свенсан толькі адмоўна таргануў галавой.

      – Цяпер гэта не наша ўжо справа! – падтрымаў брыгадзіра Карантышка Джон. – Для гэтага існуе ахова! Трэба іх выклікаць!

      – Дык сувязі ж няма! – сказаў Лэслі. – Забыўся?

      Замест адказу Карантышка толькі гучна вылаяўся.

      – Усё адно да аднаго! – дадаў Лэслі і ўздыхнуў. – Як знарок!

      «А, можа, і на самой справе – знарок? – працяла раптам галаву Свенсана трывожная думка, але ён адразу ж пастараўся адагнаць яе прэч. – Глупства! Проста нейкі прыбор у доме ці каля дома працуе і стварае гэтыя перашкоды… толькі і ўсяго…» – Пайшлі да катэра! – сказаў ён, звяртаючыся да падначаленых. – Звяжамся адтуль, даложым сітуацыю… Тады і вырашым, што рабіць далей!

      – А, можа, усё ж… – пачаў было Лэслі, але брыгадзір адразу ж яго абарваў.

      – Гэта загад! – сказаў ён рэзка і першым выйшаў з пакоя.

      Па вузкім цёмным калідоры рамонтнікі зноў вярнуліся ў прасторнае кухоннае памяшканне. Тут усё, і сцены, і падлога, былі заляпаны падсохлай ужо крывёю… тут яны ўпершыню адчулі штосьці нядобрае, і таму, пакінуўшы ўсё абсталяванне, пачалі абследваць дом, пакой за пакоем, аж пакуль не наткнуліся на знявечаны труп гаспадара…

      Абсталяванне і зараз ляжала на падлозе, ніхто нічога тут не чапаў. Нейкі час

Скачать книгу