Скачать книгу

штуршком для астатніх пакупнікоў. Вось ўжо нейкі пажылы фермер забраў сабе другую жанчыну з пяцёркі… вось жанчын засталося усяго толькі дзве… і тады, не жадаючы заставацца ў дурнях, О’Ніл таропка схапіў за руку бліжэйшую да сябе жанчыну… і якраз своечасова…

      Вось такім чынам і з’явілася ў гаспадарцы фермера гэтая рабочая жонка, і аж да сённяшняга дня О’Ніл аніводнага разу не пашкадаваў аб сваім выбару. Жонка задавальняла яго ва ўсіх адносінах… больш таго, цяпер ужо амаль усе суседзі адчайна зайздросцілі О’Нілу. Тыдня не праходзіла без таго, каб, то адзін, то другі з іх не звярталіся з прапановай прадаць альбо абмяняць прыгажуню з вялікай нават даплатай. І ўсякі раз О’Ніл пасылаў іх усіх куды падалей.

      Ён настолькі ганарыўся пятай сваёй жонкай, што нават пачаў адчуваць да яе нейкую сімпатыю, ці штосьці, вельмі падобнае на сімпатыю. Зразумела, гэтыя пачуцці О’Ніла не йшлі ні ў якое параўнанне з тым, што адчуваў ён калісьці да другой сваёй жонкі, хоць тая і не была такой прыгожай… але тут справа была не ў жанчыне – справа была ў самім О’Ніле… у, змяніўшымся да горшага, ягоным характары. Ды і гады давалі сваё, што ні кажы…

      Але, нягледзячы ні на гады, ні на характар, гэтую, апошнюю сваю жонку ён таксама амаль не чапаў. Так, зрэдку… і больш для прафілактыкі. Ды і што гэта было за біццё: пара-другая аплявух… не ідзе ні ў якое параўнанне з тым смяротным боем, які давялося калісьці вынесці чацвёртай ягонай жонцы.

      І вось цяпер гэтая дрэнь заявіла, што калісьці жыла ў палацы!

      О’Ніл задуменна паглядзеў у бок дома. Там, на кухні, у лужыне ўласнай крыві ляжала зараз ягоная рабочая жонка. Жывая… ён шчыра спадзяваўся на гэта…

      Насупіўшы бровы, фермер незадаволена пацёр кулак правай рукі далонню левай.

      Здаецца, ён і сапраўды абыйшоўся з жонкай занадта жорстка. Хіба ж яна вінаватая ў тым, што складаная сістэма блакіроўкі памяці нечакана парушылася і дала збой! У першую чаргу тут вінаватыя, зразумела ж, самі аператары ФІРМЫ, чорт бы іх пабраў! Калі-нікалі, збоі ўсё ж здараліся… знаёмы аператар неяк папярэджваў яго аб такой магчымасці, даволі рэдкай, праўда.

      І вось, трэба ж было такому здарыцца, што гэта адбылося менавіта з ягонай жонкай!

      Бяды тут асаблівай не было, бо адказнасць за магчымы збой блакіроўкі ФІРМА заўсёды брала на сябе, як і, дарэчы, усе, без выключэнне, расходы на яе ўзнаўленне. ФІРМА нават магла ў такім выпадку памяняць жанчыну без усялякай нават даплаты… але гэта толькі ў тым выпадку, калі ён верне ім гэтую жанчыну… жывой.

      Калі ж яна зараз памерла…

      «Яна жывая! – падумаў О’Ніл, усхвалявана дыхаючы. – Яна павінна быць жывой… я не так ужо і моцна яе пабіў!»

      Так ці інакш, з рабочай жонкай О’Ніла узніклі раптам нечаканыя і даволі сур’ёзныя праблемы, настолькі сур’ёзныя, што займацца імі павінна была сама ФІРМА, і ніхто акрамя ФІРМЫ. Зразумеўшы гэта, фермер вырашыў сёння ж, не адкладваючы справы ў доўгую скрыню, наведацца ў бліжэйшае яе аддзяленне, якраз тое, дзе і купіў

Скачать книгу