Скачать книгу

шкодна, – заўважыў Мікалай Міхайлавіч.

      – Шкодна не курыць, – парыраваў Хвалей.

      – Яно і відаць, – усміхнуўся Мікалай Міхайлавіч.

      – Хвалей, ты чо? Ачмурэў? – Гэта Таня.

      – Затухні, аўца! – прамовіў Хвалей.

      – Імбецыл! – выдала Таня, прадбачліва схаваўшыся за спіну Мікалая Міхайлавіча.

      – Выбачся! – ветліва папрасіў Мікалай Міхайлавіч Хвалея.

      – Чуеш, дзядзька, – падышлі астатнія, але казаў адзін. У святле вулічнага ліхтара Мікалай Міхайлавіч добра разгледзеў падонкаватую фізіяномію чалавека, які, хутчэй за ўсё, нядаўна вызваліўся. – Не табе вучыць манерам нашых хлапцоў.

      – А ці табе? – усміхаўся Мікалай Міхайлавіч.

      – А чо, я за настаўніка не сыду? – заіржаў той, і ўсе заіржалі.

      Мікалай Міхайлавіч не стаў чакаць, пакуль на яго нападуць. Ён ударыў першым. Закон нечаканасці заўсёды спрацоўвае. Хвалей атрымаў не балюча, але непрыемна. Астатнія разляталіся ад шалёных, хуткіх і ўдалых кулакоў Мікалая Міхайлавіча, як кеглі. Не падставіўся пад іх толькі былы вязень. Ножыкам пачаў палохаць.

      – Паслухай, шаноўны, – сказаў яму Мікалай Міхайлавіч, – я не хачу цябе калечыць. Давай разыдземся мірам. Твой хлапец сам вінаваты, біў па галаве дзяўчынку, хацеў пацэліць нагой у жывот. Правільна гэта, як па-твойму?

      – Не, – скрыгочучы зубамі, падумаўшы, адказаў той.

      – Ну так мы пойдзем? – узяў за руку Мікалай Міхайлавіч Таню, якая з жахам і захапленнем адначасова назірала за ўсім, забыўшыся нават парасонік адкрыць.

      – Валі, – гэтак жа працадзіў падонкаватага выгляду малады чалавек, сплюнуўшы пад ногі.

      Упэўнена чаканячы крок, Мікалай Міхайлавіч накіраваўся да Дома культуры.

      – Ваша куртка, Мікалай Міхайлавіч, – працягнула яму дзяўчына куртку, пра якую ён забыўся, і забыўся б яе ў Белых дома, калі б не Таня.

      А дыскатэка заканчвалася, заставалася зусім крыху – і аб’явяць апошнюю павольную кампазіцыю.

      Таня забегла на другі паверх, дзе яе сяброўкі ўжо ўсё дапілі і даелі і прымаліся за ўборку.

      – Ну чо там Белая? – пацікавілася Аля.

      – Абрыгалася ўся, – сумна адказала Таня. – Мы яе з Мікалаем Міхайлавічам дадому праводзілі. – Потым вочы Таніны ўспыхнулі, як зоркі. – Але вы б бачылі, як Мікалай Міхайлавіч махаецца!..

      – А што здарылася? – былі заінтрыгаваны дзяўчаты.

      Не прапускаючы ніводнай дэталі, часам выдумляючы, Таня распавяла пра сутычку, а слухачкі слухалі яе, нібы вучні на цікавым для іх уроку, перапытваючы, дзе незразумела.

Эпізод 5

      Даша праспала ўсю ноч і паўдня, раз-пораз выкрыкваючы нешта ў сне. Магчыма, змянялася як чалавек. Так бывае, засынае адзін чалавек, а прачынаецца зусім іншы. Абсалютна непазнавальны, хоць з ранейшым тварам, з ранейшымі рукамі і нагамі. Хто ведае, што ёй снілася? Вера, наадварот, амаль не спала, праседзела ўсю ноч каля Дашынага ложка ў крэсле. Паўлоўская ўсё ж датэлефанавалася і сцісла распавяла пра здарэнне з Дашай. Спачатку Вера не надала ўвагі. З кім не здараецца напіцца? Яна выдатна памятала

Скачать книгу