Скачать книгу

эмблемы, асновай якіх з’яўлялася выява стралы, мяча, крыжа, падковы або маладзіка.

      Знакі Рурыкавічаў (В. С. Драчук «Дорогами тысячелетий»)

      Напрыклад, уласным гербам Вялікага князя Альгерда (1345—1377) была выява крыжа з джаламі стрэл уверсе i ўнізе.

      Пячатка и магчымы герб Вялікага князя Альгерда

      Гербам Вялікага князя Вітаўта быў відазменены герб «Трызуб», які атрымаў назвы «Слупы Гедымiнавiчаў», або «Калоны»:

      Сам жа «Трызуб» з’яўляецца стылізаванай выявай пікіруючага ўніз сокала – радавога знака-татэма даіндаеўрапейскага часу.

      Ён адпавядае старадаўняму ўяўленню аб сонцы як аб сокалу, што захавалася да нашага часу ў загадцы-прымаўцы: «Прыйшоў воўк – народ змоўк, узляцеў ясны сакол – народ вясёл», дзе «воўк» – цёмная ноч, «ясны сакол» – сонца. Сокалападобным быў i старажытнаславянскi бог агню i свету Рарог, i ў некаторых славянскіх мовах гэта слова захавалася да нашага часу, напрыклад польскае «rarog» i чэшскае «raroh» у перакладзе – сокал. Стылізаваная выява пікіруючага сокала была радавым знакам i летапіснага князя Рурыка, або Рарога.

      Гэтыя i іншыя радавыя гербы змяшчаліся на пячатках, грошах, вопратцы, надмагільных плітах, будынках i г. д. Прычым самымі характэрнымі колерамі гэтых ранніх гербаў былі белы i чырвоны: або белая (срэбная) фігура змяшчалася ў чырвоным полі шчыта, або наадварот – чырвоная ў срэбным полі. Гэтыя колеры шырока выкарыстоўваліся ў сімволіцы славян здаўна: яшчэ аўтар «Слова аб палку Iгаравым» упамінае чырвоныя і белыя харугвы i чырвоныя шчыты ваяроў.

      Прагеральдычныя знакі нашых продкаў, як i згаданы «Трызуб», у большасці сваёй адпавядалі або мелі сувязь з паганскімі божаствамі. Так, галоўным бажаством нашых продкаў быў бог Святла i Сонца Дажбог, ці Купала. Яго колер – чырвоны, а сімвал яго – васьмiпрамянёвая зорка-кветка. Гэты сімвал i зараз добра вядомы i папулярны сярод нашага народа: ён сустракаецца ў вышываных i тканых нацыянальных узорах i арнаментах, у архітэктурным дэкоры пабудоў i інш.

      Гэты сімвал атрымаў шырокае распаўсюджанне i пашану сярод продкаў беларусаў не выпадкова, бо згодна са старадаўнімі легендамі, свой радавод яны вялі ад самога Дажбога-Купалы, таму аўтар «Слова аб палку Iгаравым» і называе нашых продкаў Дажбожжымi ўнукамі.

      Даволі часта на прадметах вайсковага ўжытку сустракаецца і эмблема бога вайны, грому i маланкі – Перуна: шасцiпрамянёвая зорка, або кола з шасцю спіцамі. Гэты Перуноў знак i сёння можна ўбачыць у многіх беларускіх вёсках – ён размяшчаецца на сценах хат i гаспадарчых пабудоў. Гэта выява, па павер’і, абараняе жыллё i пабудовы разам з iхнiмi насельнікамі ад гневу Перуна – удару маланкай. Выява знака Пяруна знака на шчытах i латах або кальчузе воіна таксама павінна была захаваць іх уладальніка ад гневу Перуна – ад паразы

Скачать книгу