Скачать книгу

трэ было гэтак сказаць, мая ты кветачка майская. Заутра вечарам, як толькі ўсе паукладаюцца, – я ужо у садзе пад акном буду на цябе чакаць. Ты аконца адчыніш, лахі пад пахі ды скакель з хаты у сад, як пятух!

      Паўлінка. Гэта ты, як пятух, а я, як…

      Якім (перапыняючы). Як курыца.

      Паўлінка. Не курыца, а як зязюлька.

      Якім. Як зязюлька, праз акно фырр! а пятух цап, а поп крапілам пырсь! а там…

      Паўлінка. (смеючыся). А там ізноу фырр!.. Размахвае рукамі і хоча вырвацца. Якім мацней прыціскае яе к сабе і хоча пацалаваць; яна нібы баронщца, а пасля хватае яго за шыю і доўга горача цалуюцца.

      Якім. Ох, каб гэтак усе жыццё і кожную мінутку.

      Паулінка. Ого! Разласавауся!.. Аскому нагоніш, пакуль ахвоту спагоніш. (Прыслухаўшыся.) Ой, недзе туркоча! Ці не едуць толькі нашы з торгу!

      Якім (прыслухаўшыся). Такі ж нехта едзе!

      Паулінка (сумна). Значыцца, Якімка, трэба ўжо табе рабіць фырр!

      Якім (устаючы, з уздохам). Нічога не парадзіш – трэба!.. Ой, гэтыя бацькі! І чаму гэта не родзяцца на свет дочкі без бацькоў!..

      Паўлінка (устаючы). Ах, чуць не забылася. Ці прынёс мне тое, што абяцаўся?

      Якім. А як жа, прынёс, мае ты золатца. (Дастае з кішэні фатаграфію і аддае Паўлінцы.)

      Паўлінка (прыглядаючыся да фатаграфіі, весела). Вот так добра! Заместа аднаго маю ужо двух: аднаго, што сам ходзіць да дзяучат і рукам волю дае, а другога, што трэба насіць за… пазухай. (Смяецца.)

      Якім (любуецца ею, хватае і цалуе). Ах ты, зязюлька мая ненаглядная!

      Паўлінка (баронячыся). Ну, ну, петушок! Не гарачыся: паспееш з козамі на торг. (Выпіхаючы Якіма з хаты.) Марш дадому! Раз, два, тры!..

      Якім (у дзверах). Помні, Паўлінка, – заўтра!.. (Выходзіць.)

      З'ява 3

      Паўлінка адна

      Паўлінка (папраўляе ложак, пасля прыглядаецца да фатаграфіі, цалуе яе і хавае за пазуху, прыціскаючы грудзі рукамі). А што, смачна? цёпленька?… Га?… Каля самага сэрцайка дзявочага… Пэўна чуеш, як яно, бедненькае, трапечацца. Выгадна табе тут, як нідзе, нікому!.. Але не, не! Гэтак не выпадае. Яшчэ трохі порана… Паслязаўтра – іншая рэч. А цяпер… (ідзе к абразу.) Пасядзі лепш, саколік, за абразікам. Седзячы гэтак у бога за плячыма, меней будзеш мець грэшных думак у галаве, чымся песцячыся тут (паказвае) у маладой дзяўчыны. (Напяваючы, падыходзіць да сцяны, хавае фатаграфію за абраз і як ні ў чым не бывала садзіцца за шыццё.) Дый чым жа твая, дзеванька, Галоўка занята? (і г. д.)

      З'ява 4

      Паўлінка, Сцяпан, Альжбета

      Сцяпан (п'янаваты ўваходзіць з Альжбетай з сенца і прыпявае.) Дзе мы едзем, дзе мы йдзём, Карчмы не мінаем; Дзе заедзем, дзе зайдзём, – Там і нагуляем.

      Альжбета (кладучы пакупкі на куфар і раздзяваючыся, да Сцяпана). Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць!

      Сцяпан. Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш… Вал асы доўгія, а розум кароткі. (Прыпявае.) Ой, там, на гарэ, Мужык жонкай арэ, А другая падбягае: «Запражы

Скачать книгу