ТОП просматриваемых книг сайта:
Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Читать онлайн.Название Планета ў падарунак
Год выпуска 2024
isbn 978-985-19-7683-2
Автор произведения Людмила Рублевская
Серия Сучасная беларуская лiтаратура
Издательство Аверсэв
– Ага-а, ягоны горад, – жвава адгукнулася яна.
– Ну, а як ты гэта сказала – бязэцнік? Той, што тут рабіў?
– Не тут, а ва Уцені. Як толькі бязэцнік Даўмонт гвалтам узяў за сябе братавую, Нарымонтаву ліфляндку, Нарымонт і склікаў усіх астатніх братоў – і Гедруса, і Трайдэна, і Гольшу, вядома, каб вярнуць сваю жонку назад, адабраць яе ў Даўмонта. Якраз тады і пачаўся абвал сцяны…
– Цікавыя рэчы расказваеш, я паўжыцця пражыў і такі цёмны, выходзіць.
– Ой, фартэліш[5], – задумалася. – А можа, і праўда нічога не ведаеш… Калі Гольша ад’язджаў, шмат каму спляндорыкі[6] раздаў, амулеткі металёвыя ў выглядзе сякеркі, каб без яго тыя сякеркі бяду адварочвалі. А выйшла наадварот усё. Юрачка сякераю бараніўся, але аднік[7], улучыўшы момант, выхапіў яе. На астатняе Сляпко падбухторыў. Потым галаву адсечаную Юрачку кінулі: «Трымай, мілоснік!» – І яна бы захліпнулася і праз нейкае імгненне дадала: – Тады такая самая поўня была. Днём пабаяліся ўчыняць тое. Ночы дачакаліся.
– Адкуль ты ведаеш, якая поўня тады была?
Але мяне не цікавіла агністае вока начнога неба. Рука міжволі пацягнулася да цёплага ейнага цела, заблыталася ў густых валасах… І яна рванулася, выгнулася, што лазіна, ускочыла, шнурочак на шыі абарваўся, зачапіўшыся за маю руку. Штосьці халоднае кранула далонь, і я заціснуў шнурочак у кулаку. А яе ўжо не было побач. Я таксама ўсхапіўся, каб кінуцца ўслед, за ёю. Ускочыў, і ўсё пашэрхла ў мяне. Зводдаль, на ўзвышшы, уздымалася змрочная аграмадзіна замка з вежамі, з байніцамі, абнесеная зубчастай сцяною. Поўня асвятляла яго, і ён выразна паўставаў перада мною ва ўсёй сваёй велічы і магутнасці. Высозную браму таксама завяршала вежа. Перад брамаю зрок выхапіў масток, і па гэтым мастку ішлі людзі з паходнямі. Святло ад паходняў гуляла на зубчастай сцяне і асвятляла лугавіну. Там мільгала белая лёгкая постаць, раз-пораз азіраючыся, і, далібог, чуў я залівісты смех, да якога праз нейкі момант далучыўся яшчэ адзін гук – глухі конскі тупат. З супрацьлеглага ад замка боку, ад нечага цёмнага, у чым я адразу пазнаў лес, гэтак блізка ён быў ад мяне (скуль тут і ўзяўся?), на кані імчаў вершнік – наперарэз белай постаці. Яна штосьці закрычала яму, і вершнік змяніў кірунак, павярнуў у мой бок. Спрацаваў адвечны інстынкт. Я кінуўся да выратавальнага лесу, і мне ўдалося нырнуць у гушчэчу…
Колькі я бег, не ведаю. Ламалася сучча, голле здзірала скуру, а я (дзе і браліся сілы?) бег і бег… Наперадзе ўбачыў прагал. Рынуўся да яго, бег ужо па прагале. І раптам, дайце веры, бы з трубы якой вынырнуў – у вочы ўдарыла святло. Проста перада мною ляжаць Гальшаны. Божа мой літасцівы! Ледзь-ледзь бярэцца на адвячорак, але сонца ўжо за хатамі. Зусім недалёка нейкая цётка гоніць чародку гусей. Гусакі выгінаюць шыі… Такі звыклы вясковы малюнак. Я ажно задыхнуўся, а ногі ўжо не трымалі. Упаў у траву, ашаломлены і знясілены да самай крайнасці. Колькі праляжаў, як пасля дабіраўся да Пракопчыкавай сядзібы
5
Хітрыш (старабел.)
6
Упрыгожанні (старабел.)
7
Грэшнік (старабел.)