ТОП просматриваемых книг сайта:
Пастэга. Яўген Аснарэўскі
Читать онлайн.Название Пастэга
Год выпуска 0
isbn 9785006027886
Автор произведения Яўген Аснарэўскі
Издательство Издательские решения
– Яшчэ раз ты будзеш мне дакучаць і я ўскрою табе горла!
Вось зараз страх у вачах Славы дасягае апагею. На гэта можна глядзець вечна, як на працу старога, вадзянога млына на ўскраіне нашага горада. Прыбіраю ручку, а хлопчык паднімаецца з падлогі і галапуе на ўрок, я нават не ведаю на які. Яго штаны запэцканы калідорным пылам, ён атрасне штаны пазней. Атрасці пыл прыніжэньня са свайго эга яму будзе трохi больш складана, але паразіт заслужыў лупцоўку. Варта паглядзець на расклад. Таблiца на другім паверсе, побач з настаўніцкай, з пахкай прыбіральняй, з кабінетам літаратуры. А, зрэшты, хутка я вярнуся назад, можна проста прагуляць урокі – у гэтыя гады я быў прагульшчык.
Падарожнічаю ў сваё любiмае месца па рыпучых масніцах. Кут каля кабінета гісторыі. Там я часта хаваўся ў час прагулаў.
Ледзяное шкло аддзяляе мяне ад прасторы ўнутранага двара, у які загнана старая, абшарпаная калымага, а калісьці гэта было чымсьці накшталт школьнага аўтобуса. Я дакранаюся падушачкамі пальцаў да празрыстай лушчаковай перапонкі – цягучы холад акуратна кусае мезенец і ўказальны.
Нечакана мае вочы слепіць белае святло. Імгненне і я зноў пад мастом, а яшчэ праз імгненне я бачу Алю. Дымны партал адразу ж зачыніўся і вакол зноў не было нічога незвычайнага.
– Ну што? Як табе першы тур з Пастэга? – спытаў я гучна.
– Неверагодна! – выдыхнула Аля.
– Раскажы падрабязней!
– Спачатку я адчувала, як дым раз'ядае мне вочы, але дыскамфорт хутка прайшоў.
«Яна кажа прама як я».
– Я аказалася ў сваёй школе. Як я зразумела, гэта быў дзявяты клас.
– Няўжо і табе прыйшлося закрываць старыя траўмы? Не ведаў, што ты была нейкай школьнай адшчапенкай.
– Я не была адшчапенкай. Я была дастаткова папулярная.
– Хм, дзіва тут няма. Што яшчэ можа чакаць прыгожую дзяўчынку, – сказаў я.
– У дзяўчынак таксама ёсць нутравідавая канкурэнцыя, – Аля глядзела на мяне з лёгкiм дакорам. – Ці можаш ты не ведаць, раз ты ведаеш усё ў гэтым сусвеце.
– Ну, мабыць, не ўсё ў сусвеце, – удакладніў я. – Калі гаворка не пра сусвет гэтай кнігі, вядома ж. Ну, а наконт канкурэнцыі ў дзяўчынак магу сказаць, што фізічны гвалт у табары асоб жаночага полу распаўсюджаны менш. Вядома, дзеўкі таксама б'юцца, і нават на рынгу. Але ўсё ж гэта бывае нашмат радзей, чым у хлопчыкаў. І ўсё роўна ў большасці жанчын паражніна не толькі там, дзе прызначана прыродай, але і ў мазгах. Зрэшты, тое дакладна і для большасці мужчын.
– Зноўку гэтая мізагінія… Ты ўсё яшчэ хочаш даведацца, што са мной адбывалася, ці зноў будзеш размаўляць аб розных рэчах, прычым у гэтым сваім саркастычным тоне? – спытала мая выдатная суразмоўніца і