Скачать книгу

х, напяваць сабе абрыўкі песень, якія памятаешь, і жадаць, каб хутчэй прыйшоў транспарт: зарыцца ў шумны натоўп з людзей навокал і людзей у экране. Рабіць цяжкія рэчы на аўтапілоце і знаходзіць сабе на паўдарозе да дому. У самым бурным патоку думак натыкацца на адну, якая, нібы камень, спыняе рух і прымушае глядзець на сабе як на бруднае кацяня пад халодным дажджом.

      Я ўдзячны за ўсё, што ёсць. За две рукі і нагі, за ваду і за кепскае на сэрцы, бо як жа я тады адчую добрае?

      Я не змагу зразумець іншага чалавека, магу толькі наблізіцца да гэтага. Дык ці трэба мне гэта? Ідуць сваёй дарогай, радуюцца гору іншага і плачуць над сваім. Колькі размоў ідзе пра раку часа, каб на ранніцу разбегчыся, спужаўшыся зменаў. Колькі пацалункаў прывядуць да маўчання, у якім ніхто не хоча размаўляць. Колькі даверу сыйдзе, пакуль яго не возьмуць у цёплыя рукі, ды колькі гісторыяў, якія рабілі так балюча, стануць крышталём у шафе?

      Халоднае мора, што становіцца месцам высноў і дум. Для кожнага яно свае. Маё – гэта тое, што на захадзе ад Менску. Рызыка ў тым, што патрэбна для спакою там, такая ж, як у палёце з хмарачоса. Пагружаючы галаву у роздум, а цела у стому, ўсё роўна не зможаш збегчы ад таго, што трэба з сабою абмовіць.

      Менавіта ў такім патоке, як звычай, я пісаў і маляваў.

      Гэтыя вершы я пісаў з 14 гадоў, таму, праходзячы праз старонкі, вы будзеце назіраць за сапраўдным юнацкім сэрцам. Шмат праз што праходзіць кожны з нас і б’ецца ў штодзённай бітве, аб якой нікому не кажа. Я хачу, каб гэтыя вершы нагадалі вам аб тым, што такое зноў пачынаць сваё жыццё не ведаючы нічога і ствараць свой шлях самастойна і зноў вучыцца разумець свае пачуцці.

      Асноўнымі крыніцамі, адштурховаючыся ад якіх, я пісаў, былі мае ўласныя перажыванні, буйныя падзеі і, вядома, дзяўчыны. Я спецыяльна не даю назву ніводнаму вершу, каб кожны з вас мог даць вершу сваю назву і дапусціць яго менавіта ў той кут свайго сэрца, дзе ён мусіць быць.

      Зборнік з’яўляецца кропкай у маім пераходзе з дзіця ў дзецюка. Я ўклаў душу і сэрца, каб максімальна ярка перадаць, што я адчуваю на момант напісання і даць зразумець людзям, што гэта – мае пачуцці.

      Вершы

      Шукаў прыбытку для душы

      Знайшоў паштоўку, на ёй бэзавыя сады

      Стаіць графін, у ім да мяжы вады

      Ідуць мінакі, на твары стомы сляды

      Хавайся за млын, ці бяжы хто куды

      Няма ля вады, на пляжы ні душы

      Чакаю аўтобус, на ім я зьеду

      Але хто куды, а я да партыйнага зьезду

      І човень у восень —

      Стане пральняй

      І худы дым з вуснаў кінуты ім

      Стане водарам вечнасці

      А я прытуліўшы да крэпасці

      З сківіцаў выкіну бязглуздыя недарэчнасьці

      2022

      Да болі знаёмае шчасце

      Б«е ў грудзі ад бязлітасці лёса

      Калі адгукнецца спадарыня восень

      І нарэшце пакажа сапраўдны свой твар

      Ён ня будзе марнаваць і хлусіць, калі сэрца на далоні

      Гэты твар сапраўднай спадарыні восень

      Ён знішчыць і ня будзе пытаць

      Бо горкіх слёзаў заўсёды хапае на восень і да першага дня вясны

      2021

      Гора – наша крэда

      Бо шчасце калі яго стае

      Становіцца без гора сумна

      Бо яно як малако матулі

      У сэрца немаўля ільецца

      З самага пачатку жыццёвага механізма

      За не магчымасцью крычаць

      Патрабуе шчасьця ў дзіцяці адабраць

      Тады герой штодзённага раману

      Паўзе ў выс, каб хутчэй зваліцца

      Бо як сляпы, што жыцця сцяжыну абірае

      Як хатні чалавек не разумее, што ён рае

      Так немаўля з дарослым тварам

      Ня ведае, што сам сабе ён забівае.

      І я, з тым чалавекам, якога кожны дзень

      у люстэрку сустракаю

      Не маю права

      Пазбавіць горад ад туману

      Не дакрануцца, да самай высокай хвалі

      І вышыню ў палёце не набраць

      Каб самаго сабе мне пазбягаць

      2022

      Мае рукі пахнуць табой

      Як набывае водар чабор

      Я вазьму тваю руку

      І мы збяжым у бор

      Каб вынайсці сваю поле

      Дзе з водараў

      Толькі твае пахі і пахне чабор

      2022

      адчыненнае акенца і белая фіранка

      горкая гарбата і амаль іспісанная чорная асатка

      сапраўды больш прыемней адчуваць усю моц

      але высокія пачуцці даюцца толькі на самам дне

      пад час дня не хочацца працаваць

      заўсёды

Скачать книгу