Скачать книгу

іншым на нэрвы – не, на гэта ён ня здольны».

      «Гм! Спадзяюся», – зноў гмыкнуў Кабінет Кабінетавіч, з сумневам зірнуўшы мне ў вочы. Так, што я зразумеў: ён ні на каліўца ёй не паверыў.

      А потым прыйшлі Анцік і Юля, мама пацалавала мяне ў лоб – і бацькі зьехалі. І, як гэта заўжды бывае, калі да цябе прыходзяць сябры, мне нават не было шкада, калі за мамай і татам зачыніліся дзьверы.

* * *

      І вось мы сядзелі ўвечары на канапе: я, Анцік і Юля, і нам зусім не было чым заняцца. Мы ўжо згулялі ва ўсе настолкі, і ў уна, і фільм паглядзелі. І ў твістэр згулялі таксама. За акном ліў дождж і выў вецер, і дрэва пад самым нашым домам расшумелася так, нібы яму вельмі хацелася пра нешта нам расказаць. У мяне раптам узьнікла жаданьне ўзяць якую цікавую кніжку і забрацца пад коўдру – але ў мяне былі госьці. Няветліва забірацца пад коўдру з кніжкай, калі ў цябе госьці. Мама і тата ніколі не ляжаць у ложку пад коўдрай, калі да нас хтосьці прыходзіць. Наадварот, мама прыносіць цукеркі з сакрэтнай шафы, а тата дастае найлепшы каньяк. Цікава, дарэчы, пачаў разважаць я, чаму ў сьвеце ўсё так дзіўна прыдумана. Вось тата і мама – дарослыя людзі. Калі б я быў дарослы і ў мяне была жонка, і ў жонкі быў бы ключ ад сакрэтнай шафы – я б у халодныя вечары ляжаў зь ёй у ложку з кніжкай і еў цукеркі. А каньяк, мабыць, аддаў бы ёй, бо ён жа такі нясмачны – дарма што найлепшы. Тата зусім не разьбіраецца ў прысмаках.

      Анцік і Юля пакрысе замоўклі, кожны думаў пра нешта сваё. Дождж няспынна біў па гаўбцы, па падлозе папоўз холад, у нашым доме яшчэ не ўключылі ацяпленьне. Мы забраліся з нагамі на канапу. Дрэва за акном жаласьліва парыпвала гальлём – і я з тугой падумаў пра тое, што ў мамінага шэфа на дачы ёсьць камін і што яны сядзяць там проста цяпер, вялікая кампанія дарослых, з пухнатымі сабакамі, зь цёплымі пледамі, і ўсе п’юць віно, і ядуць печанае мяса, і можа, нават зьбіраюцца таньчыць. Калі бацькі сказалі, што мне нельга паехаць зь імі, я спачатку ўзрадаваўся, бо езьдзіць за горад з дарослымі такая нудота. А цяпер вось мне захацелася туды, да іх. Хай нават не зьвярталі б на мяне ўвагі, мне ўсё роўна, я б знайшоў чым заняцца. А ад алергіі ў мяне ёсьць лекі, іх жа для таго і прыдумалі. Чаму яны ня ўзялі мяне з сабой? Я нават ледзь не расплакаўся. Зірнуў на Анціка, потым на Юлю – не, на шчасьце, яны нічога не заўважылі.

      «А давайце расказваць страшныя гісторыі, – сказаў Анцік. – Лявон, маеш чыпсы?»

      «Якія ж страшныя гісторыі, калі чыпсы», – сказала Юля.

      «А што?»

      «Са страшнымі гісторыямі лепш за ўсё есьці сухарыкі», – патлумачыла Юля.

      «Гэта яшчэ чаму?» – спытаў Анцік.

      «Чыпсаў няма, – сказаў я. – І сухароў таксама. Ёсьць семкі».

      «А давайце выцягнем Кабінетавіча зь яго нары. Выцягнем і паглядзім, што ён там піша, – прапанавала Юля. – Я пайду схаваюся ў кухні і закрычу дзікім голасам. Як быццам мяне на кавалкі рэжуць. Кабінетавіч выйдзе паглядзець, пабяжыць на крык, а вы хутка скінеце на флэшку ягоную пісаніну і…»

      «Не, – цьвёрда сказаў я. – Лепш ужо семкі».

      «Добра, тады давайце гуляць у…»

      І тут ва ўсёй кватэры

Скачать книгу