Скачать книгу

Казiмiра Францаўна нешта ведае? – Смаляк наўмысна зрабiў невялiкую паўзу: – Мог жа Альховiк перад смерцю ёй нешта даверыць?..

      – Нiчога яна не ведае! – ускочыў на ногi Шашок. – Не ўблытвайце нас у гэтую справу! – кiнуў ён i, разважаючы аб нечым сваiм, мiтуслiва затупаў па верандзе. – Усё, што здарылася з мацi, – недарэчнасць, так склалiся абставiны. Следчы з мiлiцыi паказваў мне таго Цвiркуна, я яго бачыў: рукi трасуцца, тузаецца, бы ненармальны, балбоча чортведама што i ўвесь час плача. Хiба такi можа забiць? – ён плюхнуўся ў крэсла i ўпершыню без боязi паглядзеў Смаляку ў вочы. – Не, не здольны такi чалавек на забойства!

      – А Вярбiцкая? – насцярожана спытаў Смаляк.

      – Вярбiцкая? – недабразычлiва перапытаў Шашок.

      – Так, Таццяна Фёдараўна.

      Пасля гэтых слоў надоўга запанавала цiшыня. Смаляк не прыспешваў субяседнiка, цярплiва чакаў, што ён скажа, якую дасць характарыстыку. Нарэшце Шашок, быццам вiнавацячыся, паглядзеў на следчага, кашлянуў у кулак i шматзначна, па-блазенску усмiхнуўся:

      – З выгляду яна, канешне, жанчына ладная, як кажуць, усё пры ёй… Толькi… – ён зноў замаўчаў, вiдавочна збiраючыся з думкамi i падбiраючы патрэбныя словы. – Толькi занадта крутая.

      – Не разумею, – падаў голас Смаляк, – што гэта азначае?

      – А азначае тое, што свайго Вярбiцкая не ўпусцiць, хоць бы ўзяць гэтага старога скнару Альховiка, акруцiла, як хлопчыка.

      – Вы яе добра ведаеце? – губляючы цярпенне, незадаволена спытаў Смаляк.

      – Зусiм не ведаю, толькi са слоў мацi, i бачыў разы два, не болей.

      Смаляк зразумеў, што размовы не атрымаецца. Ён устаў, прайшоўся па верандзе, прыпынiўся ля дзвярэй i падставiў далонь пад струмень дажджавой вады, што сцякала з даху.

      – Вось i пагаварылi, мне пара.

      – Куды ў гэткi лiвень, перачакайце, – паспешлiва прагундосiў Шашок i, крыху памаўчаўшы, дадаў: – Я тут прыгадаў, як Вярбiцкая на другi цi трэцi дзень пасля пахавання Альховiка вельмi крута, – ён з непрыхаванай злосцю вымавiў апошняе слова, – узялася гаспадарыць, узарвала ва ўсёй хаце падлогу, вырашыла пераслаць. Але не паспела, наляцелi пляменнiкi нябожчыка, прывезлi чалавека з суда i справу з рамонтам прыпынiлi. Я да таго, што не бабская гэта справа, старая падлога яшчэ б сто гадоў праслужыла. Я, праўда, хацеў перакупiць тыя дошкi, дык не прадала, сказала прадасць пасля таго, як стане законнай гаспадыняй, пасля суда, значыцца.

      Раптам Шашок спынiўся на паўслове i гучна паклiкаў дачку. Дзверы з веранды ў хату адразу рэзка прачынiлiся, быццам дзяўчынка толькi i чакала, калi бацька яе паклiча, i на парозе з’явiлася Кацярына, адной рукой трымаючыся за дзвярную ручку, а другой адхiнуўшы жаўтаваты цюль. Яна моўчкi, панура i непрыязна з-пад iлба глядзела на бацьку.

      – Мы нiкуды не едзем, – пiльна ўзiраючыся ў твар дачкi, глуха скамандаваў Шашок.

      Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але дзверы рыпнулi, i дзяўчынка гэтак жа хутка знiкла, не сказаўшы нiводнага слова. Шашок устрывожана паглядзеў на Смаляка i, убачыўшы здзiўленне следчага, пачаў паспешлiва i блытана

Скачать книгу