ТОП просматриваемых книг сайта:
Эксгумацыя. Виктор Правдин
Читать онлайн.Название Эксгумацыя
Год выпуска 1997
isbn
Автор произведения Виктор Правдин
Издательство ЛитРес: Самиздат
«Вось што чакае ворагаў народа!» – крыкнуў Купрэеў i, хаваючы ў кабуру наган, руля якога яшчэ дымiлася, шматзначна, прыдзiрлiва паглядзеў на верацееўцаў. А калi начальнiк НКУС даведаўся, чый сабака, то прыгразiў i Нямцову.
Лейтэнант ведаў гэтую гiсторыю, яе «па сакрэце» пераказвалi ўсiм, хто прыязджаў служыць пад камандай Купрэева, але цяпер, iдучы з вiнтоўкай напагатове, ён ухвалiў маёраву прадбачлiвасць, бо царкоўны стараста i сапраўды аказаўся ворагам народа, агiтуе сялян супраць савецкай улады i калгасаў. А пра тое, што ён варожы агiтатар, стала вядома з пiсьма, праўда, непадпiсанага, якое атрымаў начальнiк НКУС. I вось цяпер яны выконваюць загад арыштаваць царкоўнага старасту Нямцова.
Сяржант прыставiў карабiн да сцяны i, калi нахiляўся да шыбы, стукнуў брылём фуражкi аб шкло. Чалавек у пакоi адразу паменшыў святло ў газнiцы, замiтусiўся, вялiкi цень захiстаўся па падлозе над знятымi дошкамі, пачуўся металiчны звон.
«Вось дурань!» – вылаяўся ў думках сяржант i садраў з галавы фуражку, але ад акна, праз якое прабiвалася палоска святла, не адышоў. Яго ахапiла нервовая ўзбуджанасць, ён раптам усёй сваёй iстотай адчуў, што павiнна адбыцца нешта вельмi важнае, надзвычайнае. Глуха білася ў грудзях сэрца, ажно аддавалася ў скронях, у кончыках пальцаў, а ў роце перасохла, неймаверна хацелася пiць.
У гэты момант лейтэнант грукнуў у дзверы, i адразу цень на падлозе спынiўся, зрабiўся напалову меншым. «Сеў на табурэтку», – здагадаўся сяржант i намацаў халодную рулю карабiна. Чалавек у пакоi сядзеў нерухома ўсяго якую хвiлiну, потым ён павялiчыў святло, ужо не тоячыся, закашляўся, гучна затупаў па падлозе, i ў наступны момант сяржант убачыў парослыя чорным валассём рукi, якiя паднялi яшчэ адну дошку падлогi i апусцiлi ў схованку нейкую скрынку. Мiльганула сiвая галава царкоўнага старасты i знiкла ў чорнай зяпе падзямелля. Дзе i калi Нямцоў вылез са схованкi, сяржанту не было бачна, але раптам дошкi, быццам пад уздзеяннем невядомай чароўнай сiлы, адна за адной ляглi