ТОП просматриваемых книг сайта:
У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава
Читать онлайн.Название У святой краіне выгнання
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6976-84-4
Автор произведения Ала Сямёнава
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Як і Вольга Станіславаўна, Луіза Генрыхаўна любіла чысціню. І стромая лесвічка ў два пралёты з пераходам была, як і падлога ў хаце, заўсёды мала што вышараваная да яйкавай жаўцізны, але і засланая чысцюткімі ходнікамі, зробленымі нейкай вясковай майстрыхай з матузкоў розных тканін – яны былі светленькія, стракатыя, яркія.
Пазней, жывучы ў гарадскіх менскіх кватэрах з запляванымі лесвіцамі – чым далей да канца стагоддзя, тым больш, – Дана заўсёды згадвала ясную, як з просценькай казачкі, лесвічку: «У нейкім царстве, у нейкім гасударстве жылі-былі…»
Жылі-былі…
Луіза Генрыхаўна любіла рэчы, як відавочнае ўяўленне непахіснасці рэальнасці. Любіла рэчывы. Прысмакі. Гародніну. Садавіну. Мяса. Яйкі. Кароннымі яе днямі былі яшчэ дні кірмашовыя. Аднак тут займелася не абыякая суперніца – Ніна.
Плён зямлі
Кірмаш быў справай сур’ёзнай. Тут былі свае законы. У нядзелю – у кірмашовы дзень – усё ажно гуло ад вазоў на брукаванцы. А парсючкі вішчалі так, як быццам іх тут, на возе, і смаляць. У хатах спяшаліся – на кірмаш. Кірмашовы гандаль – да гэтага ставіліся з павагай. Асноўны набытак быў адтуль, з кірмашу. Мяса, масла, яйкі, садавіна, гародніна – усё адтуль. Купіць добрае і танна – было справай гонару.
Луіза Генрыхаўна ў адзінаццаць гадзін павінна была быць у краме, і яны з Нінай выпраўляліся з дому гадзіне а сёмай. Чамусьці заўсягды цягнучы з сабою Дану, Ніна любіла хадзіць на кірмаш без гаспадыні. Калі ішла маці – людзі пазнавалі яе і скідалі якую капейчыну. Хто яго ведае, як жыццё абернецца, няпэўнае паваеннае жыццё. Куды ж кінешся? Да адваката. Абаронца. Дарадчык. Дзе ж тут Ніна магла аказаць свой талент? Ну, а калі адна… Дана ў разлік не бралася, хіба што было перад кім пакрасавацца. Ну, а паглядзець было на што. Ніна і Луіза Генрыхаўна разбягаліся ў розныя бакі ледзь не ад гары Міндоўга – кірмаш месціўся пад гарою. І кожная пачынала свой – спектакль? гульню? экзамен на спрыт? Дана заставалася пры Ніне. Ніна ж… Трымайцеся, гаспадыні і гаспадары! Ніна перашчупае ўсіх курэй, пакаштуе ўсё масла, папераварочвае ўсё мяса. Спрачаецца за кожнага паўрублёвіка так, як быццам ад гэтага залежыць дабрабыт і лёс усіх яе сваякоў, нашчадкаў і знаёмых. Абабяжыць дзесяць разоў усе вазы, перастарэкаецца з усімі.
– Ой, бацюхна, дык вашаму пеўніку столькі ж гадоў, як майму свёкру, – адчайна