ТОП просматриваемых книг сайта:
Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік)
Год выпуска 2009
isbn 978-985-6930-41-9
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Сярод насельнікаў Замка вылучаецца лялечніца Фата-Мантана. Яна маленькая, ссохлая, з кучаравымі чорнымі валасамі, якія выкручвае ў фантастычныя ўчасанні. Штодня яна сядзіць у сваіх замкнёных пакоях ды вырабляе лялек, якіх потым ажыўляе ды дае з імі тэатральныя паказы ў загадзя падрыхтаваных дэкарацыях. Прыкладна раз на тыдзень яна пераносіць гэтыя тэатральныя дзеі ў тронны пакой, дзе вечарамі збіраюцца ўсе жыхары Замка, апрача Харона. Пасля такіх публічных праглядаў лялькі, якіх Фата-Мантана не паспявае забраць, разбягаюцца па ўсім Замку ды пачынаюць жыць прыватным лялечным жыццём і міжсобку ладзяць уласныя тэатральныя паказы. Лялькі ўвогуле ўвесь час уцякаюць ад Фата-Мантаны, больш за тое: яны адстойваюць свае правы на самастойнасць ды заўжды спрачаюцца з Фата-Мантанай. А яна сама нагэтулькі прызвычаілася да сваіх лялек, што ўрэшце пачала лічыць іх такімі самымі рэальнымі, якімі ёсць усе іншыя людзі. Некаторыя лялькі ўцякаюць ад яе, некаторыя яе шкадуюць, любяць, засцілаюць ёй ложак, прыбіраюць пакой ды рамантуюць абутак.
А аднаго разу Фата-Мантана навырабляла лялек ростам з чалавека, больш за тое: гэтыя пятнаццаць лялек былі дакладнымі копіямі ўсіх замкавых жыхароў. Яны ўцяклі ад сваёй гаспадыні амаль адразу, не прычакаўшы