ТОП просматриваемых книг сайта:
Жанчына і леапард (зборнік). Таццяна Барысік
Читать онлайн.Название Жанчына і леапард (зборнік)
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7089-97-0
Автор произведения Таццяна Барысік
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Інтэрв’ю пад назвай «З любоўю да працы» змешчанае ў чарговым нумары раёнкі, заняло ўсю старонку. З фотаздымка змучана ўсміхалася ўдарніца Ленка Багуненка ў бялюткім халаціку, пазычаным для такога выпадку. Ад цёткі Алены Багуненчыхі і яе мары ў газеце, вядома, не засталося і следу.
– Фатаграфія красівая, і напісана харашо, дажа і па-беларускі, – зазначыла Вікторыя Генадзеўна, прымацаваўшы «Шлях працы» на інфармацыйным стэндзе ля прахадной. Не засталіся абыякавымі да інтэрв’ю і ў сям’і Багуненкаў, дачка прапанавала нават паслаць яго цётцы Тамары ў Гродзенскую вобласць, муж маўчаў, пасміхаючыся ў вусы. Сярод астатніх жыхароў раёна публіцыстычны твор не займеў ніякага рэзанансу. А вось у Івана Гаўрыльчыка тая камандзіроўка ўпершыню за апошнія гады не йшла з галавы.
Па першым нетрывалым сняжку ён крочыў у кнігарню. Рэдакцыйная бухгалтарка Галіна Карпаўна дала грошы і папрасіла набыць фоташпалеры ці каляндар, каб закрыць урэшце гэтую пляміну на сцяне. А то няёмка – у кабінеце ж начальства бывае рознае і так людзі прыходзяць. Напярэдадні ў кнігарню завезлі новую друкаваную прадукцыю. У Івана аж вочы разбегліся, чаго тут толькі не было! І васількі ў жыце з надпісам «Квітней Беларусь!», і кацяняты ў кошыку, і садавіна побач з бутэлькаю віна ў атачэнні курортных краявідаў, і вялізны каляндар з хакеістамі. Але жыццё не пакінула яму выбару з тае секунды, як заўважыў тыя фоташпалеры ў куце паміж кніжнымі паліцамі.
У абедзенны перапынак прыбіральшчыца Сямёнаўна зайшла на хвілінку да сяброўкі бухгалтаркі Карпаўны абмеркаваць набалелае:
– Здаецца ж, граматныя ўсе і культурныя: у газеце пішуць, у прафкаме і на радыё робяць, а бесталковыя. Колькі прасіла ў акно ля лесвіцы пустыя бутэлькі не кідаць! Рыльцы ж б’юцца, хто ж іх у мяне потым прыме. Не даходзіць!
– Ой, не кажы, Сямёнаўна, няма цяперашнім светам самастаяцельных мужчынаў, няма. Вось, наш Ваня Гаўрыльчык, здаецца ж, не раздзяўбай які і не п’яніца. Папрасіла яго каляндар купіць, думала, ён з кветкамі возьме, каб прыгожа, а ён звяругу прывалок, страшыдлу гэтую. Вось паглянь, Сямёнаўна… Са сцяны цеснага рэдакцыйнага кабінета на Карпаўну з Сямёнаўнай спакойна і гожа пазіраў леапард у атачэнні зялёных шатаў. Над ім дыхала гарачынёй паўднёвае неба, а пад ім ляжала родная зямля і адзіная дарога, тая, па якой толькі ягоная здабыча на вадапой ходзіць.
Шлях з літаратуры
Без чытачоў
– Люблю я Амара Хаяма, яго рубаі! «Уж лучше голодать, чем что попало есть…» – натхнёна прамаўляў хрыпаты голас пасярод вясковай вуліцы.
На хвіліну мне падалося, нібы я знаходжуся на пасяджэнні літаб’яднання ці на лекцыі