ТОП просматриваемых книг сайта:
Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)
Читать онлайн.Название Сакрамэнта
Год выпуска 2010
isbn 978-985-6887-77-5
Автор произведения Галіна (Галіна Багданава)
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Яна добра, Яна выдатна памятае, калі, як Ён упершыню зірнуў Ёй у вочы. З таго імгнення, з таго пагляду, калі робіцца цяжка, невыносна, калі хто-небудзь крыўдзіць Яе, Яна проста заплюшчвае вочы і згадвае той Ягоны пагляд, лёгкую ўсмешку, пасля якой для Яе раптам наноў ажылі ўсе колеры, гукі, пахі, і свет зноў, як у далёкім юнацтве, напоўніўся птушыным пошчакам, шэптам марскіх хваляў, мяккім водарам кветак…
Жывая, пульсуючая, ахінутая туманамі сіне-зялёная Зямля-Гея нарадзіла свайго Урана, нарадзіла свой сонечны, звонкі Ранак і пакахала яго так, як ніхто ніколі ў свеце яшчэ не кахаў, бо не было яшчэ людзей, бо не было нікога і ніхто, апроч яе, не спазнаў дзіўнай слодычы кахання…
Цяпер Ранак нараджаўся разам з сонцам, што выплывала зза мора. І хвалі расцякаліся пярловымі, блакітна-ружовымі водбліскамі, неслі гэтае святло, асцярожна, мякка перадаючы адна адной, яны неслі гэтае святло да берага, рассыпаліся ў вясёлкавых салёных пырсках і зноў вярталіся туды, дзе набіраў сілу Ранак, дзе мусіў спраўдзіцца новы дзень…
Ён Яе не бачыў. Ён, заняты сваёй справай, не заўважаў Яе. А Яна, дарослая, сталая ўжо жанчына, як дзяўчынка, ледзь магла стрымаць, каб не выскачыла – сэрца, каб не кінулася ўніз, да мора – душу… Яна з усяе сілы абаперлася на мармур, і прыступка, на якой Яна сядзела, падалася, угнулася пад гэтым горкім, безнадзейным дотыкам яе лёгкіх, музычных пальцаў…
Там унізе, ля самага мора Ён ляпіў нешта з пяску, і Яна мела шчасце бачыць гэта. Ён вылепіў з пяску, не з гліны, з мокрага пяску, Ён вылепіў дзяўчыну, што сядзела, як яна, на прыступцы, прыклаўшы да вуха ракавінку. Яна, гэтая дзяўчынка, сядзела і слухала… Яна, як у маленстве часта рабіла сама Сапфо, сядзела на беразе мора і, прыклаўшы да вуха ракавіну, слухала. Яна слухала цішыню, якая гучала, быццам дзіўная, чароўная музыка. І ў гэтай цішыні пульсавала Вечнасць… Вечнасць пульсавала ў гэтай, самай гучнай у свеце цішыні…
Ён працаваў усю ноч. І толькі з першымі сонечнымі промнямі нарэшце скончыў сваю працу. І, быццам вырваўся са сну, падняў да Яе свае вочы. Адразу пазнаў, усміхнуўся… Хто б ведаў, як штодня, сама сабе баючыся ў тым прызнацца, як Яна штодня чакала гэтай ягонай светлай, сонечнай усмешкі, як прагнула зліцца з ёю, бо тады адразу, імгненна ажывала, пачынала пульсаваць яе назаўжды змярцвелая, знямелая душа.
Ён абтрос ад пяску рукі і лёгка прыўзняўся, падышоў, падалося, птушкаю падляцеў да Яе, сеў побач. Яна часта ўяўляла сабе апошнім часам, як Ён падыходзіць, ахінае Яе сваім крылом, і Яны ўзлятаюць, Яны разам узлятаюць. Скрозь аблокі – да Сонца… І так лёгка, так проста было ім лётаць, там, у самай вышыні, дзе перамаўляюцца толькі целы і душы… Ён сядзеў побач, глядзеў на мора… Абапёрся, хацеў падняцца, і выпадкова, зусім выпадкова пальцы іхнія сустрэліся. Гэта было ўсяго толькі імгненне, але яны сустрэліся… І позіркі, іхнія позіркі… Не ставала сілы,