ТОП просматриваемых книг сайта:
Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава)
Читать онлайн.Название Сакрамэнта
Год выпуска 2010
isbn 978-985-6887-77-5
Автор произведения Галіна (Галіна Багданава)
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
– Археолагі расказвалі мне, – перабіла я споведзь царыцы, – што ў Старажытным Егіпце верылі ў тое, што пасля смерці Анубіс, бог падземнага царства, узважвае чалавечую душу. Каб лічыцца бязгрэшным, трэба, каб яна, душа, была лягчэйшаю за пёрка. Анубіса так і малявалі, з шалямі ў руках. На адной чашы – душа, а на другой – пёрка…
– Аменхатэп ІІІ пасля смерці не набыў вечнага жыцця. Ягоная душа пераважыла пёрка, – задумліва прамовіла Неферціці, – Ён шмат грашыў. Ён быў воін. Ён забіваў. Ён вымушаны быў забіваць. Але ў яго былі такія моцныя і пяшчотныя рукі…
– А ягоны сын, Аменхатэп ІV? – спыталася я. – Цябе ж усе ведаюць, як ягоную жонку.
– Аменхатэп ІV быў зусім іншы… Ён менш ваяваў, менш забіваў. Але ён знявечыў, растаптаў маю душу… І я, хоць нарадзіла яму дочак, выхоўваю зяця, наўрад ці змагу дараваць яму…
Неферціці ўзняла галаву. І я пазнала, цяпер вось зусім пазнала яе профіль, высакародны профіль царыцы…
– Але ж у гісторыі вы з Аменхатэпам ІV засталіся адною з самых гарманічных пар. Кажуць, што ў многім і дзякуючы табе, Неферціці, фараон Аменхатэп ІV увайшоў у гісторыю…
– Ён закахаўся ў мяне з першага погляду… А можа гэта мне толькі падалося. Яго не пускалі на піры, і ён цішком падглядаў за тым, як я танцую… Я гэта ведала. Гэта ён першым сказаў мне, што мае танцы нясуць прахалоду… Ён быў чуйным тады. А на тым свяце, калі мяне апаліла сонца, ён, як і я, страціў прытомнасць. І назаўжды затаіў крыўду на жрацоў. Потым, калі пасля смерці бацькі Аменхатэп ІV стаў паўнаўладным уладаром, ён раздарыў свой гарэм, і пакінуў сабе толькі мяне. Ён казаў, што я даю яму прахалоду, раблю ўпэўненым, натхняю на вялікія справы. Я дапамагала яму ва ўсім. А ў гарачыя, душныя ночы мы ўзляталі і патаналі адно ў адным, мы блукалі ў глыбінях кахання. Мой фараон здолеў здзейсніць найвялікшыя пераўтварэнні. Ён аддаліў жрацоў і наблізіў да нас сонца. Сам наблізіўся да яго. І яно наблізілася да нас. Цяпер, каб дазнацца волю нябёсаў, можна наўпрост звяртацца да Сонца. Ён стаў Эхнатонам. А я Неферт-Неферт-Атон. Мы пераехалі ў новы горад. Мы пачалі новае жыццё. Эхнатон