Скачать книгу

клікалі ПашкаПляшка, бо ў Пашкі ніколі не было сваёй зямлі, затое часу хоць адбаўляй, і ён бавіў гэты час у карчме Ёшкі Блума, распавядаючы гісторыі пра краіны, дзе ўсе людзі роўныя і аднолькавыя, бы штыкеціны ў плоце, а сваю зямлю не закоўваюць яны ў межы прыватных загонаў. Але зараз Ёшку даручаліся сур’ёзныя абавязкі калгаснага бухгалтара, карчма зачынілася, дык і ў Пашкі паявілася магчымасць старшыняваць калгасам.

      Праз паўтара гады, калі ў разгары стаяла лета, неба загудзела самалётамі, з самалётаў выходзілі чорныя ніткі і вогненнымі клубкамі разрываліся на зямлі, пераўтвараючы чыгуначны вузел у Чаромсе ў нікому не патрэбную кучу металалому. Рускія пакінулі ўсе незавершаныя справы і стрымгалоў кінуліся да сябе дамоў, а на танках і матацыклах прыехалі немцы. У параўнанні са сваімі калегамі, якіх бачылі тут раней, гэтыя не выглядалі ўжо так элегантна. Мундзіры запыліліся ў дарозе, а з аўтаматаў не ўсміхалася сонца. Пэўна таму, апусціўшыся з танкавых вежаў, неадкладна кінуліся шукаць які-небудзь занятак. На пачатак павялі пад расстрэл Ёшку і Пашку. Ёшка плакаў, а Пашку было ўсё адно. Гадзінай раней ён высмактаў паўтарачку самагонкі, і вось зараз, у чым быў абсалютна перакананы, ішоў на спачын, як і штодзень, падтрыманы бяспечнымі рукамі кампаньёнаў.

      За танкістамі ў легкавых машынах прыкацілі геадэзы і калгасную зямлю пана Драгабыцкага вярнулі ў гістарычныя межы. Танкі пасунуліся далей на ўсход, пакідаючы асноўныя паўнамоцтвы на руках тоўстага Казіміра Валанцея. Раней ён быў аканомам у двары, а зараз пераапрануўся ў паліцэйскі мундзір, снаваў з хаты ў хату і казаў: “Яны там гуляюць на матацыклах, а тут усё на маёй галаве. Аднаму дай падводы, другому забяспеч шарварак, а трэцяму хоць зпад зямлі дастань, а знайдзі добраахвотнікаў на працу ў Германію. Аж галава трашчыць”. Зімой у пушчы завяліся партызаны, пашыраючы дыяпазон паліцэйскіх абавязкаў на ахову чыгункі, якую вельмі сабе ўпадабалі, час ад часу выпраўляючы ў неба загружаны жалезам эшалон.

      Апошні раз матарызаваная нямецкая калона наведала вёску гады праз тры, але цяпер, збягаючы з усходу на захад, не затрымлівалася ні на хвіліну. За спінай немцаў пешаком крочылі рускія, ды крочылі так шпарка, што танкам і матацыклам не было часу спыняцца.

      Гэтыя рускія таксама нічым не прыпаміналі бачаных раней. Вядома, традыцыйна запусцілі кулю ў натруджаны лоб паліцэйскага Валанцея, які зза сваёй тлустасці не паспеў зачапіцца за які-небудзь танк або матацыкл, а потым чарнявыя, касавокія жаўнеры аддаліся захапленню. Захапляліся ўсім, чым сустракаў іх мясцовы свет. Ціканнем гадзінніка, курыным яйкам, пчалой, што вяртаецца ў вулей з крошкай мёду на ножках. А калі ў паўзмрочнай стайні адшнырылі Султана, захапіліся дашчэнту, але іначай. Зусім як сустрэчай з добра вядомым суседам або краявідам. У такіх выпадках чалавека агортвае радасць. Чалавек усміхаецца вачыма і вуснамі, і поўным тварам, і ўсёй постаццю.

      – Ах ты, родненькі мой. Ну, давай, пайшлі, – жаўнерская ўсмешка пералілася з твару ў

Скачать книгу