ТОП просматриваемых книг сайта:
Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў
Читать онлайн.Название Забойца анёла (зборнік)
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-14-1
Автор произведения Вінцэсь Мудроў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Наступны ўрок – геаграфія. Хоць я і не дзяжурны, але іду ў настаўніцкую, прачыняю дзверы і адшукваю вачыма геаграфічку Ксенію Спірыдонаўну. Тая, стаўшы рукі ў бокі, штосьці распавядае дырэктарцы.
– Я ёй, Наталля Леанідаўна, кажу: як табе не сорамна, васьмікласніцы, так фарбавацца. А яна рукі вось так… у бокі, узяла і скрозь зубы адказвае: а для чаго тады макіяж прыдумалі? Што яшчэ за макіяж? Я і слова такога не ведаю…
Кашляю ў далонь, і Ксенія Спірыдонаўна, азірнуўшыся, паказвае рукой на парэпаны шыфаньер.
– Вазьмі, Каролік, фізічную мапу СССР. Вунь яна, у трубку скручаная. І схему артэзіянскага калодзежа.
– А глобус браць? – пытаюся я.
– Вазьмі, – прамаўляе, не гледзячы на мяне, дырэктарка Наталля Леанідаўна. Ёй відавочна карціць пачуць, што было далей.
З глобусам у руках і з фізічнай мапай пад пахай выходжу ў калідор і сутыкаюся з Мішкам Зылём.
– Чаго гэты ты ўсхапіўся? Сёння ж я дзяжуру, – Мішка вінавата адводзіць вочы.
– Не, нездарма цябе кампазітарам Падкавыравым завуць, – я даю Мішку несці фізічную мапу і, пазіраючы на глобус, прыкідваю – дзе можа выйсці шахта, калі яе пачаць капаць у нашых мясцінах.
– А што я такога сказаў? – Мішка бяжыць поруч, спрабуючы зазірнуць мне ў вочы. – Ты ж сапраўды марыш патрапіць у цэнтр Зямлі.
– Я не мару, а даследую праблему, – папраўляю сябра: гэты мудрагелісты выраз я пачуў аднойчы з вуснаў Мішкавага бацькі, і ён мне вельмі спадабаўся.
У класе стаўлю глобус на стол і, прыціснуўшы палец да цэнтра Еўропы, пераконваюся, што другі канец шахты губляецца ў бязмежных акіянскіх прасторах. А вось праз полюсы ніякай шахты і капаць не трэба. Зямная куля працятая там бліскучым стрыжнем.
Вакол мяне збіраецца купка аднакласнікаў.
– Чаго, Лёня, глобус торгаеш? – пытаецца Пецька Мацапура. Пецьку я недалюбліваю, бо той задавака і хлус.
– Вывучае праблему падарожжа да цэнтра Зямлі, – тлумачыць Мішка Зыль, але ўжо голасам спакойным і разважлівым.
– Як гэта? – Пецька дробна міргае вачыма.
– А вось так… Пракопваем праз цэнтр Зямлі шахту…
– Чым, рыдлёўкай? – перабівае мяне Мацапура, і я не ведаю, як адказаць задаваку.
– Мы разглядаем не практычны, а тэарэтычны бок праблемы, – прыходзіць на выручку Мішка. Слоў такіх Мішка, вядома, нахапаўся ад бацькі. – Ты вось, Мацапура, адкажы… Калі скочыць у такую шахту – ці вылеціш на другім канцы?
– Вылеціш, – без вагання адказвае Мацапура, – і не проста так, а наперад нагамі.
– Вось гэта нумар! – захоплена выдыхае другагоднік Васька Хвошч. – Скочыў у трубу – і адразу ў Амерыцы!
– Слухайце сюды, – кажа Мішка Зыль і малюе крэйдай на дошцы вялікае кола. – Вось гэта Зямля, вось тут… – Мішка перацінае кола пункцірнай лініяй, – мы прабіваем шахту і скочым у яе наперад нагамі. Дык вось, мы да Амерыкі не даляцім. Будзем лётаць туды-сюды, пакуль не захраснем у цэнтры Зямлі. – Сябрук, няйначай, паўтарае тое, што