ТОП просматриваемых книг сайта:
Забойца анёла (зборнік). Вінцэсь Мудроў
Читать онлайн.Название Забойца анёла (зборнік)
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-14-1
Автор произведения Вінцэсь Мудроў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
– У рацэ ляжыць, – выдыхнуў, разам з папяросным дымам, дзед Трахім, прысеў на край ганка і пасля глыбокай зацяжкі, ад якой нават пацямнела ўваччу, распавёў унуку гісторыю саракагадовай даўніны.
…Аднойчы, золкай восеньскай ноччу, Трахім пайшоў на раку ставіць донкі, і нечакана з прырэчных кустоў выйшаў міліцыянт у плашч-накідцы. Зыркнуўшы з-пад насунутага на вочы капюшона, міліцыянт загадаў тэрмінова пакінуць бераг, бо тут мусяць адбыцца вайсковыя вучэнні.
«Ці не пантонны мост наводзяць?» – падумаў Трахім, адышоў метраў на дзвесце і залёг за кустом – вырашыў паглядзець, як там усё будзе. Ляжаў доўга, здранцвеў увесь, хацеў быў ужо дахаты падацца, ды тут на бераг – з натужлівым выццём – выехаў самазвал і, даўшы задам, заехаў у ваду. Месца, куды заехаў самазвал, было адметным: там, непадалёку ад берага, круціў хлапякі белай пены глыбокі вір – у віры, адразу па вайне, знайшлі тапельца, а таму тутэйшыя рыбакі ніколі не закідвалі туды вуды.
У цемры пачуліся галасы, мільганулі жарынкі цыгарак, самазвал загуў, цяпер ужо са страшнай натугай, і ў вір, узняўшы нябачныя пырскі, бухнулася штосьці цёмнае і важкае.
Раніцою, як толькі развіднела, Трахім пабег на раку і сустрэў па дарозе Сяргейчыка – аднаногага інваліда, які таксама быў заўзятым рыбаком і хата якога стаяла на другім баку вуліцы.
– Чуў? – вымавіў Сяргейчык, калі яны парукаліся. Трахім таргануў галавой, і сусед, секануўшы паветра бамбукавым вудзільнам, прамармытаў:
– Сталіна скінулі.
– Як скінулі? Куды? – гукнуў быў Трахім, прыцішыў крок, а пачуўшы пра бюст, што стаяў у парку, шпарка пайшоў, прыладжваючы крок да мернага рыпення Сяргейчыкавага пратэза…
– І што… сапраўды з бронзы? – запытаўся ўнук, не даслухаўшы дзедавага аповеду.
– Ну так… жоўты такі стаяў, – дзед павёў рукамі, малюючы ў паветры відарыс сталінскага бюста, і Мікола ў чарговы раз пачухаў ніз жывата.
– Гіпс, відаць… Пафарбавалі пад бронзу.
– Ды не-э… Гіпс бы ў вадзе разваліўся, а ён цалюткі, – Трахім вытрымаў паўзу і з разважнасцю патлумачыў: – У семдзесят другім годзе, як рака абмялела, макаўка паказалася. Мальцы яшчэ там нырца давалі…
Стары пацёр далонню санлівыя вочы, а калі зноў зірнуў на свет, унук ужо бег з двара, і на пытанне: «Куды ты паляцеў?» – коратка азваўся: «Да Гасюты!»
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.