ТОП просматриваемых книг сайта:
Завеі, снежань. Іван Мележ
Читать онлайн.Название Завеі, снежань
Год выпуска 1976
isbn 978-985-02-0190-4
Автор произведения Іван Мележ
Жанр Литература 20 века
Издательство Электронная книгарня
– Прадаў… Каму ето?
Яўхім пусціў яшчэ струменьчык дыму.
– А не ўсё адно – каму?
– Грошы палучыў? – не адступіў Глушак. Позірк зноў павастрэў.
– Палучыў.
– Сколькі ўзяў?
– Сколькі можно було, столькі ўзяў…
– А ўсё-такі – сколькі?
– Небагато. Ды і, сказаць, нямало…
– Дзе яны, твае грошы?
– Каторыя – пры мне, – Яўхім гаварыў так, нібы здзекаваўся, – а каторыя – спажыў…
Глушака затрэсла ад гневу.
– І пінжак – спажыў?!
Яўхім перастаў дыміць. Узняўся, сказаў супакойліва:
– Тато, не трэба так…
Але стары не мог ужо спыніцца:
– Скора ўсе спажывеш! Усе на гарэлку распетрыш!.. Усе дабро!..
Яўхім зірнуў на яго нявесела, як бы са шкадаваннем. Як на малога, што назаляе неразумна.
– Нашто ето ўсе, тато… Ці вы – дзіця, не бачыце нічого?
– Ты – бачыш!.. Засляпіў вочы гарэлкай!
– Ад таго, тато, і засляпіў, што бачу ўсё…
Яўхім гаварыў вельмі шчыра і з вялікім хваляваннем, і старому гэта перадалося. Адчуў балючую праўду сынавых слоў, разгублена, больш з-за абавязку, папракнуў:
– Цераз нейкую галадранку свету не бачыць!
– Тато, не чапайце ето, – папрасіў ён лагодна. Дадаў разважліва: – Не ў адным етым – бяда. – Глушак пачуў злавеснае, калі Яўхім сказаў: – Ето мы перажывём! – Ён не скончыў, але ў тым нясказаным стары адчуў: ёсць большае, горшае! Яўхім не даў старому весці спрэчку далей, папрасіў: – Пагаворым пра ето пазней. Нешто трудно зразу пасля абеду…
Ён выйшаў, і неўзабаве стары пачуў, як у суседняй палавіне рыпнуў ложак.
Увечары Яўхім прыйшоў зноў. Калі сёрбалі боршч, у хату ўваліўся Пракоп Лясун, буркнуў: «Добры вечар у хату», падзякаваўшы, як заведзена, на абавязковае запрашэнне за стол, глыбай апусціўся на канапу. Павячэраўшы, Яўхім не захапаўся, як звычайна; абапершыся аб вушак, задуменна задыміў цыгаркаю. Быццам толькі што перарвалі дзённую гаворку, сказаў старому:
– Жыць, тато, усе адно не дадуць…
Стары таксама лагодна і павучальна запярэчыў:
– Дадуць не дадуць, а дзяржацца трэба.
– А як я не магу! Харакцер у мяне гарачы, знаеце ж!
– Харакцер дзяржаць трэба! Не распускаць.
– А як не ўмею я!
Стары, спасцярожліва паглядваючы на Лесуна, стрымана і цвёрда заявіў:
– Трэба ўмець! Цяперашнім светам усяму трэба навучыцца!
– А я от не ўмею!
– Трэба ўмець!
Яўхім не адказаў. Дыміў цыгаркаю, думаў пра нешта. Дакурыў, кінуў пад ногі, расцёр апоркам, моцна, злосна. Тады загаварыў гарачкавата, як пра набалелае:
– Робіш на некаго! Як парабак!.. Робіш, а ён – жаба – прыйдзе ды вычысціць пад мятлу! Як бы ето не тваё, а яго! Камандуе ўсякае, а ты слова не скажы!.. Ей-бо. – З лютай шчырасцю, з той раптоўнай, няўтрымнай адвагай, якой заўсёды