ТОП просматриваемых книг сайта:
Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч
Читать онлайн.Название Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7058-53-2
Автор произведения Дзяніс Марціновіч
Жанр Биографии и Мемуары
Издательство Электронная книгарня
Быццам “э-э… насіць табе ў сэрцы рубец”.
О каханая, нельга сказаць і зараз,
Што за бруд яны шпурнулі ў цябе:
Мы б, вядома, і самі ва ўсім разабраліся,
Але гэтыя людзі з ходу ў галоп
І пра мяне бессаромна сказалі,
Быццам я навёў на цябе паклёп,
А пасля сказалі, што друг мой любы
Атрымаў на гэтым нейкі барыш.
І адзін аднаму мы набілі зубы,
І на нашай дружбе паставілі крыж.
А каханай, шчасцю майму і гору,
Ў сэрцы раптам адчуўшы жорсткасці лёд,
Я сказаў такое, што нават сорам
І прыпомніць гэта праз некалькі год».
У лісце да Гальперына Караткевіч пісаў: «А тут еще помог друг и догадался пустить между нами черную кошку. И была обидчивость, и была космическая, невероятная, страшная глупость» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). А вось інфармацыя ў другім лісце: «Это была короткая история: кончилась тем, что нам насплетничали один на одного, было много неприятного, трагического. Ей было тем легче отвернуться от меня, что о моем отношении к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.).
У вершы «Юнацтва маё», што быў змешчаны ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», Уладзімір Караткевіч пісаў:
«І развёў нас не леў і не востры кінжал,
Не вакзалаў далёкіх агні,
А гады пакут і няшчырых пахвал,
Даносаў і брыдкай хлусні.
І ведаў паклёп, як сэрца крануць,
І нас аддзяліў сцяной,
І паверыла ты, і змяніла вясну
На шаўкі, што знасіла даўно».
У згаданым ліставанні Уладзіміра захоўваецца недатаваная цыдулка Караткевіча да аднакурсніка, якога ён называе «сеньор» і «Мишка» (мы яшчэ вернемся да гэтага імя). Там ідзе гаворка пра нейкага Жэньку, з-за якога Караткевіч пасварыўся з адрасатам (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35). Але ў аповесці «У снягах драмае вясна» Жэнькай клічуць якраз сябра галоўнай гераіні, які раўнаваў Уладзіслава да Алёнкі! Больш за тое, у згаданым лісце Караткевіч піша: «Не знаю, что ты думаешь о Светлане М. – зол на неё. Писем нет и ничего нет. Больше ноги моей не будет там. <…> Передавай ей спасибо за небольшое гостеприимство, за добрые слова и прочее. Не знаю, смог ли я за это хоть в малой степени отплатить стишками. Если нет – пришлю её блокнот. Навязываться никому не умею, да и не желаю. Не нравятся мои стихи – обойдусь, не нравится моё общество – не стану бывать. Я сам себе общество и мне в этом обществе не бывает скучно» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35–35 адв.).
У аповесці «У снягах драмае вясна» супраць Уладзіслава Берасневіча (чыім прататыпам, нагадаю, з’яўляецца сам Уладзімір Караткевіч) наладжваецца паказальны працэс з традыцыйнымі для таго часу абвінавачваннямі (дзеянне адбываецца ў 1952 годзе). Нагадаю таксама, што ў аповесці галоўнаму герою супрацьстаіць кар’ерыст Маркіч, які з’яўляецца камсамольскім сакратаром курса. У творы пра героя сцвярджаецца наступнае: «I хаця Маркiч гаварыў заўсёды правiльныя словы – нейкай мяртвячынай аддавалi яны ў яго. Зусiм была адна справа, калi гэтыя словы казала