ТОП просматриваемых книг сайта:
Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча. Дзяніс Марціновіч
Читать онлайн.Название Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7058-53-2
Автор произведения Дзяніс Марціновіч
Жанр Биографии и Мемуары
Издательство Электронная книгарня
Імкненнем вырашыць усе гэтыя задачы і тлумачыцца стварэнне аўтарам гэтых радкоў даследавання пад назвай «“Донжуанскі спіс” Караткевіча». Паколькі тэма асабістага жыцця кожнага творцы з’яўляецца надзвычай далікатнай, я карыстаўся двума падыходамі. Першы, «дакументальны», заснаваны на ўспамінах і эпісталярнай спадчыне, якія не выклікаюць ні ў каго пярэчанняў.
Другі падыход можна ўмоўна назваць метадам уважлівага чытання тэксту, калі ўвага звяртаецца на біяграфіі галоўных герояў і іх падабенства ці супадзенне з жыццёвымі рэаліямі аўтара. Рызыка, вядома, тут надта вялікая: паспрабуй зразумець, што тут праўда, а што праява багатай фантазіі. Адна памылка можа скіраваць ход даследавання не ў той бок. Такім чынам, другі падыход пераўтвараецца для некаторых аматараў прыгожага пісьменства ў сапраўдную гульню, своеасаблівае разгадванне рэбусаў ці крыжаванак. Адначасова гэта сапраўднае паляванне за прататыпам галоўнага героя ці гераіні з абавязковымі для гэтага жанра элементамі: высочваннямі, засадамі і пагонямі. Каб не заблукаць на такім паляванні, аўтар гэтых радкоў імкнуўся па магчымасці супастаўляць два падыходы.
Заўважым, што «Донжуанскі спіс» Пушкіна складаўся з двух слупкоў. Паводле меркаванняў даследчыкаў, першы з іх уключаў імёны жанчын, якіх паэт кахаў моцна, другі – тых, якімі захапляўся. На маю думку, «Донжуанскі спіс» Караткевіча мусіць выглядаць наступным чынам:
1. «Нонка»;
2. Кацярына;
3. «Алёнка»;
4. Святлана;
5. Раіса;
6. Ніна;
7. Навэла;
8. Натэла;
9. Валянціна;
10. Л.;
11. Н. Д.;
12. Нэла (?)
13. Галіна;
14. Г. (?)
15. Валянціна.
Двукоссе азначае, што дакладнае імя і прозвішча дзяўчыны невядомае, таму ўжываецца імя гераіні, праз вобраз якой яна выведзена ў творах. Калі пасля імя або першай літары імя стаіць пытальнік, мы пакуль не можам дакладна сказаць, якімі былі адносіны Караткевіча да гэтых асоб.
На маю думку, «Нонку», «Алёнку», Святлану, Ніну і другую з Валянцін трэба аднесці да першага слупка (асобы, якіх Караткевіч моцна кахаў); Кацярыну, Раісу і першую з Валянцін – да другога слупка (асобы, якія падабаліся Караткевічу). Што датычыцца Навэлы, Натэлы, Л., Н. Д., Нэлы, Галіны і Г., пытанне пакуль застаецца адкрытым.
Хоць, калі кіравацца храналогіяй, паслядоўнасць «Донжуанскага спіса» павінна быць наступнай: «Алёнка» – «Нонка» – Кацярына – Святлана – «Алёнка» – Святлана – Раіса – Ніна – Навэла – Натэла – першая Валянціна – Н. Д. – Галіна – другая Валянціна (час узаемаадносін з Л. пакуль невядомы, адносіны з Нэлай і Г. пакуль застаюцца пад пытаннем).
Зразумела, той-сёй з чытачоў можа абвінаваціць аўтара гэтых радкоў у празмерным інтарэсе да асабістага жыцця пісьменніка. Шэраг аргументаў на карысць такога даследавання былі агучаны вышэй. Дадам, што ўся кніга засноўваецца менавіта