ТОП просматриваемых книг сайта:
Кніга пра Нішто (зборнік). Валянцін Акудовіч
Читать онлайн.Название Кніга пра Нішто (зборнік)
Год выпуска 2012
isbn 978-985-6991-92-2
Автор произведения Валянцін Акудовіч
Жанр Философия
Серия Collegium Sarmaticum
Издательство Электронная книгарня
Цяпер я ведаю, скуль тая моўкнасць: недарэчна пытацца пра таго, каго няма – хто ён? Трэба пакінуць гэтую вярэду назаўжды і болей не думаць пра адказ на пустое пытанне, а думаць пра нешта іншае. Бо, можа, мяне няма не ўвогуле, а толькі ў тых значэннях, у якіх я сябе шукаў?
Тым не менш, на заканчэнне яшчэ раз трохі нагадаю пра тое, што паўстала паміж мной і хоць якой магчымасцю аптымізацыі жаху небыцця…
Мяне няма без існага. Мяне няма без людзей.
Я немагчымы ў колькасці самога сябе. Я не сам сабой абумоўлены.
Я не сам з сябе паходжу.
Я не маю патрэбы ў сабе з сябе самога. Я толькі тое, што ёсць у значэннях мяне. Я ёсць, пакуль я ёсць.
І апошняе…
Я з’явіўся на свет не таму, што была нейкая патрэба менавіта мяне ў быцці, а я ёсць толькі таму, што з’явіўся.
Натуральна, мог і не з’явіцца… Не быць. А таго, чаго можа не быць – няма хоць у якіх іншых значэннях ад тых, што ёсць.
Мог ніколі не быць. Не быў раней. Потым зноў не буду.
Няма…
Праклён Парменіда
(Метафізіка адсутнасці)[3]
«Чаму існуе нешта, а не нішто, бо нішто больш простае, чым нешта?»
«Старыя грэкі» і Парменід
1. Зачын
Распачынаючы гэтую працу, найперш неабходна патлумачыць, што тут я прэзентую зусім не тую «метафізіку адсутнасці», якую мы ведаем з багатага суплёту інтэлектуальных ініцыятываў найноўшага часу, перадусім выяўленых у дыскурсах постструктуралізма ды постмадэрна. Бо хаця менавіта яны, разгарнуўшы татальны перарахунак класічнай метафізікі, і вылучылі гэтую падзею ў апрычоны стан, але я ёй скарыстаюся дзеля пазначэння ўсяго метанаратыву метафізікі ў той яго праекцыі, якая скіраваная менавіта на праблему адсутнасці, улучна з яе сітуацыйнымі кантэкстамі. І ўжо толькі ў астачы і пераважна інструментальна буду карыстацца сучасным дыскурсам «метафізікі адсутнасці», які абмаркіраваны паняткамі кшталту «пусты знак», «сімулякр», «мнимая» велічыня, «негатыўная дыялектыка» і г. д і да т. п.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.