ТОП просматриваемых книг сайта:
Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў
Читать онлайн.Название Інфанта і аднарог
Год выпуска 2015
isbn 978-985-562-150-9
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Павінна быць дыстанцыя, – пагадзілася яна. – Але ж яшчэ канікулы. І я вельмі радуюся за вас. І за нас. Можна я вас пацалую? Чыста па-сяброўску. У шчочку.
Караблёва пачала хіхікаць і штурхаць аднакласніцу ў бок: – Лера, што за прапановы? Ты бянтэжыш Эрнеста Скіргайлавіча.
Тая пачала манерна абурацца: – А што тут такога? Чаму нельга пацалаваць класнага кіраўніка ў шчочку? Я ж не прапаноўваю там абы чаго… – Абы чаго не трэба, – з усмешкай адцяў я. – Дый пацалункі гэтыя могуць быць няправільна…
Лера не дазволіла дагаварыць. Яна падскочыла ўшчыльную да мяне і ўклеіла бусечку ў левую нябрытую ланіту.
– Ты пабач, як каля маладога настаўніка уюцца, – пачуўся выратавальны голас Мятлікавай.
Булатнікава вомільгам адскочыла ад мяне. «Толькі б Лера не пачала дыскутаваць з Галінай!» – маліўся ў думках я, ведаючы яе гарачы нораў. Наўздзіў дзяўчына не выраніла ні слоўца. Галіна Альгімонтаўна, адчуўшы агульную напружанасць, вымавіла прымірэнча: – Ладна, дзяўчынкі, не бянтэжцеся, я ж ведаю, што вы ўсцешаныя навіною… – І вельмі, – Валерыя ўсміхнулася, схапіла аднакласніцу за руку і рушыла прэч, развітваючыся і прымушаючы рабіць тое ж Алёну.
Мы зайшлі з Галяй у кабінет.
– Смешныя яны ў цябе, – як нічога ніякага заўважыла яна.
– Ты ўжо ведаеш?
– Пра тваё класнае? Яшчэ ўчора ўся школа ведала. Не хацелі табе настрой псаваць заўчасна. Думалі, хай яшчэ Эрнесцік вольным птахам у аблоках палётае.
– Колы купіла? – стрываў я свой гнеў, замяшаны на крыўдзе.
– І колы, і калёсы, – з усмешкай адказала Мятлікава. – Давай, кліч усіх, маладзенькі ты наш.
– Ты мяне падшпільваеш? Мне ж неўзабаве дваццаць дзевяць стукне… – Ага, праз нейкіх дзевяць з паловай месяцаў. Я помню. Не грузіся ты, Эрнесцік, сваім узростам. І з-за класнага не пераймайся. Усё будзе добра. Можа мы праз год на тваім вяселлі пагуляем.
Апошняй намінкі я не зразумеў, але перапытваць не ўзяўся. Каляжанка даставала з шафы кубачкі, сподачкі, лыжачкі, адным словам, накрывала на стол, а дакладней на парту. «Нэсэ Галя колу», – напявала яна сабе ціхутка пад нос. Я выправіўся збіраць нашу гісторыка-геаграфічную грамаду. На гэты раз мой шпацыр па калідоры выліўся ў бясконцую чараду віншаванняў, бо экранчык на маім лобе напэўна больш не прыкмячаўся. Скрозь скрогат зубоўны я кідаў свае «спасібы», не ведаючы якому богу маліцца. З тым самым скрогатам я сядзеў за нашым імправізаваным бяседным сталом, назіраў, як каляжанкі падымаюць кубкі з кавай ці колай за новаспечаных завуча (за Зіну) і класнага кіраўніка (ясна, за каго). Я ледзьве варочаў сківіцамі, паядаючы ладны кавалак арэхавага торту. Ён здаваўся мне вялізным кавалкам астэроіда, які ў старажытнасці ляснуўся аб нашу планету, знішчыўшы Атлантыду. Цяпер ён хацеў знішчыць мяне. Знутры. Нечакана і падступна. З самага прадоння