ТОП просматриваемых книг сайта:
Інфанта і аднарог. Сяргей Балахонаў
Читать онлайн.Название Інфанта і аднарог
Год выпуска 2015
isbn 978-985-562-150-9
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– А вось дзе ты прападаеш, галубачка, – закрычаў я на дзяўчыну і схапіў яе за руку. – Муж дома адзін сядзіць някормлены, нялюблены, а ты тут спакойненька з мужыкамі лясы точыш!
Біцюкі застылі ў маўклівым асалапенні. Дзяўчына глядзела на мяне неўразумелымі вачыма і спрабавала вызваліць руку з маёй далоні. Яе супраціўленне пагражала сарваць распачаты мной спектакль.
– Э, братан, чо за муйня? – звярнуўся да мяне адзін з пяцёркі. – Кандыбай на хутар матылькоў лавіць, пакуль у бубен не натаўклі.
Я цудоўна разумеў сэнс яго словаў, але не зварухнуўся з месца, працягваючы звяртацца да дзяўчыны: – Ну, жоначка, у цябе і сябры. Вясёлыя рабяты.
– Яны мне не сябры, я іх першы раз бачу, – прахныкала яна, перастаўшы ад мяне вырывацца.
– Маць пройбу з кліннем! – ужыў я старажытную радзіміцкую лаянку і павярнуўся да біцюкоў. – Гэта ж што атрымліваецца? Мая дарагая салодкая жоначка стаіць і далікатнічае з нейкімі незнаёмцамі?
Я ўвайшоў у стос і быў у той момант самым страшным, ляснутым на ўсю галаву мужам на абшарах Сярэдняе Еўропы. Зусім верагодна, што нават мае невылечныя смяшлівыя агеньчыкі ў вачах, тады ператварыліся ў языкі знішчальнага полымя, ад якога шарахнулася ўся пяцёрка, не здолеўшы стрываць майго позірку. Той, хто зусім нядаўна адпраўляў мяне лавіць матылькоў, бездапаможна развёў рукамі.
– Слыш, мужык, давай ты са сваёй жонкай дома разбярэшся, – з пэўнай унутранай цяжкасцю загаварыў ён. – Толькі не ўпутвай нас з пацанамі ў етыя разборкі.
Я не стаў нічога адказваць, і разам з дзяўчынай пайшоў прэч. Калі ганебны слуп застаўся далёка за нашымі плячыма, я адпусціў яе руку і ціха спытаў: – Усё добра?
– Так, дзякуй, – адказала яна і вярнула руку мне ў далонь.
Мы ішлі моўчкі. Я не пытаўся пра яе імя, а яна не дапытвалася пра маё. Ліхтары па-ранейшаму трымаліся на бязладдзі. Сабачы брэх з боку прыватных забудоўваў абуджаў асацыяцыі з далёкім дзяцінствам і японскай паэзіяй. Шлях вызначала мая спадарожніца. Я па-рыцарску скараўся яе волі, дарма што мяне хіліла ў сон і ў супрацьлеглы бок. Калі ж урэшце мы дабрылі да патрэбнага шматпавярховіка, дзяўчына зірнула мне ў вочы і нягучна спытала: «Застанешся?». Я адмоўна паматляў галавой. Яна пяшчотна пагладзіла мяне па шчацэ і расцалавала ў твар, наперад ведаючы, што па гэты бок люстэрка мы болей ніколі не ўбачымся.
19
Праспаўшы да самага абеду, усю астатнюю частку нядзелі я пакутаваў ад небывалага пахмелля і ўпартага жадання