Скачать книгу

пульсавала ў маіх глуздах і рэхам адбівалася ў гузаку, які вылез на лобе пасля ўдару мячыкам. Я намагаўся рацыяналізаваць Карыніны словы, каб не мець лішняе спакусы ўбачыць у іх адрасны намёк. У галаве гула пясчаная марсіянская бура, і здавалася, што вось-вось з вушэй пасыплецца пясок чырвонае планеты.

      На плошчы я ўскочыў у зялёны айчынны аўтобус і ўсеўся ля вакна, цалкам заняты той самай думкай. «А яна на Дзімку асабліва і не спадзяецца». Танаванае шкло змяняла натуральныя колеры заваконня. Неба аддавала чырванаватым адценнем.

      – Яна магла гэта сказаць з самых розных прычынаў, – прыемны жаночы голас заказытаў маё вуха.

      Я няўцямна адарваўся ад вакна і зірнуў налева. Побач са мной сядзела фенаменальнае прыгажосці жанчына ў кароткай барвовай сукенцы з тонкім паясочкам-ланцужком, які адно дзеля красы ляжаў на таліі. Беласнежныя валасы былі сабраныя ў два кранальныя дзявочыя хвосцікі. У блакітных вачах хавалася Атлантыда. У бляску пульхных вуснаў таілася Эльдарада. Легкадумны кірпаты носік быў выклікам усім багам нашага небеззаганнага сусвету.

      – Хто вы? – саромеючыся зірнуць на ногі незнаёмкі, ціха спытаў я.

      – Гэта цяжка патлумачыць, – адказала яна і падарыла мне ўсмешку моднае фотамадэлі, якая спусцілася са сваіх глямурных алімпаў, каб дзеля пацехі пакатацца на аўтобусе Мінскага аўтамабільнага заводу. Падарыла і папрасіла ўзаемнае ласкі: – Прашу вас, не задавайцеся пытаннем наконт таго, хто я. Вы можаце называць мяне як сабе хочаце – Ізольда, Джульета, Мальвіна, Аэліта…

      Яна ўсміхнулася, кранальна зморшчыўшы носік. Мяне агарнула нейкае падабенства страху – аўтобус імчаўся па звыклым маршруце, але краявіды за вокнамі былі спрэс марсіянскімі. Ні табе дрэваў, ні звыклых мікрараёнаў. Толькі асфальтаваная дарога праз чырвоную пустэльню ўкрытую мноствам заінелых камянёў. Там, дзе мусілі б быць новабудоўлі, круціліся пыльныя віхуры.

      – Дык вось, – не зважаючы на маё здумленне, прадоўжыла Аэліта, – Карына магла сказаць тую фразу па розных прычынах. Яна магла папросту канстатаваць факт – хлопец пры Алісе адно дзеля прыліку. Каб быў. Каб не адставаць ад сябровак. Ён быццам модны аксесуар, але насамрэч непатрэбны Алісе. Магчыма, што Карына ведае, хто Алісе сапраўды патрэбны. А можа быць яна такім чынам спрабавала зняславіць Алісу. Маўляў, пабачце, якая амаральная дзяўчынка – з адным хлопцам сустракаецца, а трох дзяцей мяркуе нажыць з кімсьці іншым. Так ці інакш, мы не ведаем, на каго згодна з версіяй Карыны, Аліса спадзяецца. Усе нашы высновы без дастатковых звестак будуць толькі дадумваннем.

      – Але чаму Кляшторная на мяне так пільна паглядзела? – маё пытанне прагучала гэтак жа нягегла, як індастрыял у выкананні крамлёўскага акына ля падножжа марсіянскага сфінкса.

      – Вось з такіх пытанняў дадумванне і пачынаецца, – яна зрабіла стродкі выгляд. – А калі б яна пры гэтым яшчэ б і чупа-чупс смактала? Што б вы тады падумалі? Якія званы загучалі б у вашай галаве? Якія б званкі? Дзынь, дзынь, дзынь…

      Я рэзка падхапіўся з ложка,

Скачать книгу