ТОП просматриваемых книг сайта:
Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник). Коллектив авторов
Читать онлайн.Название Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)
Год выпуска 2015
isbn 978-985-08-1802-7
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр История
Издательство Издательский дом “Белорусская наука”
У 1998 г. выйшла ў свет выданне «Вялікая Айчынная вайна (1941–1945 гг). Ваенна-гістарычныя нарысы» у 4 кнігах (пад рэд. У А. Залатарова і Р М. Севасцьянава) [19]. У ім адзначаецца, што становішча акупантаў ў захопленых раёнах СССР у канцы 1942 г. – пачатку 1943 г. вельмі змянілася ў параўнанні з ранейшымі некалькімі месяцамі, аднак кіраўніцтва Германіі не губляла надзеі змяніць ход падзей на сваю карысць. Яны і не імкнуліся штосьці змяняць у сэнсе паслаблення ў сваёй акупацыйнай палітыцы, хаця і разумелі, што вайна, запланаваная як маланкавая, зацягнулася і надоўга. Наадварот, вялікія страты Вермахта на Усходнім фронце, вычарпанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў Германіі прыводзілі яе кіраўнікоў да высновы, што поспехі на фронце ў значнай ступені залежаць ад эфектыўнай працы прамысловасці і сельскай гаспадаркі акупаваных тэрыторый. Чым горш было становішча Германіі ў ваенна-эканамічнай сферы, тым больш акупацыйная адміністрацыя імкнулася прымусова прыцягнуць цывільнае насельніцтва да працы непасрэдна на месцы. Расійскія гісторыкі сцвярджаюць, што напад на СССР, згодна планаў фюрэра, не быў простай ваеннай акцыяй. Ён праследаваў асаблівыя мэты: заваяваць на ўсходзе жыццёвую прастору для нямецкіх каланістаў Заснаванае ўлетку 1941 г. ўпраўленне акупаваных тэрыторый было адбіткам таго, што Птлер не ўспрымаў ніякіх іншых рашэнняў, акрамя «поўнай каланізацыі» захопленых раёнаў СССР. Даследчыкі адзначаюць, што ў розных рэгіёнах акупанты намагаліся ажыццявіць аграрную рэформу парознаму На Украіне яны дзейнічалі вельмі асцярожна, баючыся рэзкімі зменамі дэзарганізаваць вытворчасць у гэтым багатым сельскагаспадарчым рэгіёне; у Беларусі дзейнічалі рашуча ў накірунку дэкалектывізацыі, узнаўлення прыватнай уласнасці на зямлю.
Неабходна адзначыць таксама гісторыка-дакументальнае выданне ў 2-х кнігах «1941 год. Страна в огне»: «Очерки», «Документы и материалы» [20], якое выйшла ў 2011 г. у Маскве як калектыўная праца акадэмічных гісторыкаў Беларусі, Украіны і Расіі. Аўтарскі калектыў выдатна выканаў сваю задачу па ўвядзенні ў навуковы зварот новых фактаў і дакументаў. Цэлы раздзел «Очерков» прысвечаны перыяду акупацыі Беларусі. Увага надаецца планам нацыстаў па каланізацыі, кіраванню акупацыйнай тэрыторыяй, прапагандысцкай палітыцы ў адносінах да мясцовага сельскага насельніцтва. У раздзеле «Война и белорусское общество» таксама зроблены акцэнт на аграрную палітыку нацыстаў у Беларусі, на канфіскацыю ў мясцовага сялянства сельскагаспадарчай прадукцыі ў першыя месяцы вайны, стварэнне дзяржаўных