Скачать книгу

значная навуковая праца, фундаментальнае даследаванне амерыканскага гісторыка А. Даліна [1]. Аўтар піша, што прычынай эканамічнай палітыкі на усходзе Берлін называў «карысць для нямецкай дзяржавы і народа». Усходнія тэрыторыі павінны былі забяспечваць Германію прадукцыяй сельскай гаспадаркі. Канцэпцыя «Grossraum» («Вялікай прасторы») абмяжоўвала эканамічныя функцыі «больш нізкіх» абласцей, да якіх належаў СССР, элементарнымі галінамі эканомікі. Спажыванне на Усходзе павінна было скараціцца, каб Германія не мела абмежаванняў у аграрнай прадукцыі – вось, па меркаванні гісторыка, той ключавы пункт, на якім грунтаваліся нямецкія мерапрыемствы і нямецкая эканамічная палітыка. Асобнай праблемай гісторык называе адсылку остарбайтэраў у Германію, у выніку чаго на вёсцы змяншалася колькасць працоўных рук. Перад акупацыйнымі ўладамі, па меркаванні амерыканскага даследчыка, паўставалі дылемы: хто павінен больш спажываць аграрнай прадукцыі – Вермахт ці грамадзянскае насельніцтва Германіі? Чаму аддаць перавагу – сельскагаспадарчай вытворчасці ці максімальнай адсылцы працоўных у Германію? На гэтыя пытанні, як лічыць амерыканскі гісторык, ніколі не меўся аўтарытэтны і канчатковы адказ, меліся толькі кампрамісы, якія ажыццяўляліся пад ціскам некаторых уладных груповак сярод нямецкага вышэйшага кіраўніцтва.

      Амерыканскі даследчык Н. Вакар у сваёй навуковай працы [2], якая выйшла ў свет у 1956 г., робіць спробы разгляду дзейнасці беларускіх мясцовых органаў улады ў сельскай мясцовасці падчас нацысцкай акупацыі. Увагу ён удзяляе таксама нямецкай палітыцы ў сферы эканамічнай вытворчасці, аграрнай рэформы А. Розэнберга, рэквізіцыі харчавання ў беларускага вясковага насельніцтва.

      Для нашых даследчыкаў цікавае сучаснае навуковае даследаванне амерыканскага гісторыка, спецыяліста па мадэрнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Ц. Снайдэра [3], якое было пераведзена на беларускую мову і выйшла ў свет у 2013 г. Акрамя шматлікіх пытанняў таталітарызму, нацыяналізму і Халакосту, у дадзеным даследаванні аўтар удзяляе ўвагу таксама эканамічнаму выкарыстанню нацыстамі тэрыторыі Савецкага Саюза, у тым ліку Беларусь Ён сцвярджае, што савецкія тэрыторыі былі «адзіным надзейным пастаўшчыком харчавання» для нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. Гісторык дае кароткую характарыстыку плана «Ост», робіць выснову, што «ў доўгатэрміновай перспектыве план прадугледжваў захоп сельгасугоддзяў, знішчэнне тых, хто працаваў на іх і засяленне іх немцамі». Некаторую ўвагу гісторык ўдзяляе пытанню так званага плана голаду, які быў распрацаваны для будучых акупаваных усходніх тэрыторый яшчэ ў маі 1941 г. На думку аўтара, нацысты зыходзілі з таго, што падчас вайны і пасля яе завяршэння нямецкая армія і грамадзянская акупацыйная адміністрацыя павінны былі існаваць за кошт прадукцыйных рэсурсаў, адабраных у мясцовага насельніцтва. Аўтар падкрэслівае, што тэрор голадам і каланізацыя былі сутнасцю нямецкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.

      Англійскі даследчык А. Кей ў сваім навуковым даследаванні [4] на падставе архіўных крыніц паказвае эвалюцыю поглядаў

Скачать книгу