ТОП просматриваемых книг сайта:
Танцавальны марафон. Виктор Правдин
Читать онлайн.Название Танцавальны марафон
Год выпуска 2001
isbn
Автор произведения Виктор Правдин
Издательство Автор
Увагу прыцягнула чарада дэльфiнаў. Высока выскокваючы з вады i падстаўляючы сонцу блiскучыя чорныя спiны, яны неслiся зводдаль карабля, быццам навыперадкi.
– Дэльфiны? – здзiвiўся, падышоўшы, Сцяпан Кузьмiч i зноў спавiў рукамi Галiнiну талiю паверх халата. – Значыцца, хутка зямля, Лас-Пальмас.
Быццам у пацверджане слоў Сiдоркiна, на небакраi ў гарачым водсвеце ранiшняга сонца ўзнiкла невялiкая белая лодка са звiслымi, зморшчанымi ветразямi.
– Якая прыгажосць! – прашаптаў Сiдоркiн i пасля невялiкай паўзы голас яго здрыгануўся: – Я прашу цябе стаць маёй жонкай…
«Вось ягонае архiважнае!» – падумала Галiна, i ледзь прыкметная пераможная ўсмешка кранула вусны. Яшчэ ў Мiнску на гэтую прапанову яна б рассмяялася, але за два тыднi шмат вады працякло.
Галiна Александровiч не магла хiтрыць з сабой: яна ўпотайкi чакала гэтай хвiлiны, спадзявалася i марыла пра багатае замежнае жыццё… I, зрэшты, дачакалася! Але яна не магла паказаць сваёй радасцi, Сiдоркiн павiнен зразумець, што не ён яе ашчаслiвiў, а яна яго… І потым, наколькi шчыры ён у сваёй прапанове? Не дарэмнай была трывога – iншым разам Галiне здавалася, што палюбоўнiк вядзе з ёй нейкую гульню.
– Ты хочаш, каб я стала Сiдоркiнай? – трымаючыся як мага спакайней, працягваючы стаяць да каханка спiнай, наўмысна халодна спытала Галiна.
– Не-не! – таропка, са сполахам у вачах запярэчыў Сцяпан Кузьмiч. – Гэта не абавязкова, ты можаш не мяняць прозвiшча, я на ўсё згодны…
– Нават так?!
– Для мяне ты – царыца, князёўна! Я ўвесь свет кiну да тваiх ног!
– Не люблю я слова «царыца»! – кпiла Галiна. – Быццам усё, i адначасова – нiчога, а князёўна – як гразёўна…
– Буду зваць, як захочаш, – узрушана кляўся расчырванелы Сiдоркiн, у гэтую хвiлiну ён баяўся аднаго – ейнай адмовы. – Багiня, графiня, кiсуля…
– Графiня – лепш! – ледзь не рассмяялася Галiна. Яна нават уявiць не магла, што Сiдоркiн сур’ёзна вядзе гэтую бязглуздзiцу.
– Канечне, графiня! – узнёсла ўскрыкнуў Сцяпан Кузьмiч, за плечы павярнуў Галiну да сябе i, цалуючы, нечакана апусцiўся на каленi. – У Лас-Пальмасе i павянчаемся.
– Вось так адразу i павянчаемся? – сур’ёзна перапытала Галiна.
Убачыўшы разгубленага, знiякавелага Сцяпана Кузьмiча, яна больш не сумнявалася ў шчырасцi ягоных намераў.
– Неадкладна, як толькi прыбудзем на месца.
Сiдоркiн не выпускаў каханку з абдымкаў, i яна, расчуленая гарачымi пацалункамi i асаблiва здзяйсненнем патаемнага жадання, упершыню з любасцю прыняла ягоныя мiлаваннi.
15
Масква. Чырвоная плошча. Крэмль. На адным паверсе з прэзiдэнцкiмi апартаментамi – кабiнет з шыльдай «Кансультант». За мажным сталом з чырвонага дрэва – Вiктар Пятровiч Аляксандраў. Ён невысокi, сiваваты, пастрыжаны пад вожык, з тоўстым носам i малюсенькiмi шэрымi раскосымi вочкамi, якiя глядзяць з-пад прыпухлых веек холадна i падазрона. Жаўтаваты твар, сiнюшныя кругi пад вачыма кiдаюць падазрэнне на хворыя ныркi цi печань,