Скачать книгу

засмяялася. Масква пераканала ў праўдзiвасцi слоў Сцяпана Кузьмiча, бо сустракалi яго, быццам Папу Рымскага… Не стрымалася, не магла дараваць насмешкi, упiкнула: «Цябе возяць, як прэзiдэнта!» Сiдоркiн iмгненна адчуў настрой каханкi i сур’ёзна адказаў: «У Беларусi можа быць толькi адзiн прэзiдэнт».

      Трошкi пазней Галiна зразумела i ацанiла мудрасць Сцяпана Кузьмiча. Ён не чапляў на шыю кiлаграмовых залатых цi плацiнавых ланцугоў, не абвешваўся тэлефонамi розных марак, як партызан гранатамi, не шыкаваў на дарагiх машынах. Для ўсiх, у тым лiку i для яе, у Беларусi ён быў сераднячком, чалавекам, якi мог утрымлiваць каля сябе прыгожую, нашмат маладзейшую жанчыну, i не больш за то. На гэта нiхто не звяртае ўвагi, i падатковыя органы глядзяць скрозь пальцы, а дазволь ён лiшняе – адразу патрапiць у кола падазроных, тых, каго можна i трэба прымусiць падзялiцца сваiм багаццем. «Стары ваяр – мудры ваяр», – любiў паўтараць Сцяпан Кузьмiч, i ў гэтым ён быў увесь…

      Пасля некалькiх дзён, праведзеных у Маскве, яны паляцелi ў Iталiю i перад марскiм падарожжам на Канарскiя астравы, куды Сiдоркiн цяпер не надта спяшаўся, тыдзень жылi паблiзу Турына ў вялiзным старадаўнiм палацы. Калi Галiна спыталася, каму належыць гэтая шыкоўная трохпавярховая будынiна з басейнам i агромнiстай пляцоўкай для гульнi ў гольф, палюбоўнiк, унiкаючы ейных вачэй, няўпэўнена прамармытаў нешта пра арэнду i перавёў размову на iншае.

      Ён вiдавочна хiтрыў, але паводзiў сябе як сапраўдны гаспадар. За тыдзень кожную ранiцу з’яўлялiся нейкiя людзi, па ўсiм будаўнiкi, Сцяпан Кузьмiч раскiдваў у гасцiнай на вялiкiм дубовым стале план палаца i гаварыў, дзе i што трэба адрамантаваць цi перарабiць. Ён употай ад каханкi вышукваў у тоўстым каляровым каталозе ўзоры новай мэблi i рабiў на яе заказы.

      Галiна больш не назаляла Сiдоркiну пытаннямi, зрэшты, што ёй да клопату палюбоўнiка. Замкнулася, бяздзелле пачынала нудзiць, неабжыты палац нечакана здаўся турмой. Ёй было сумна. Ад нахлынулай меланхолii i дэпрэсii ў Александровiч было адно лякарства – яна напiвалася. Iталiя не стала выключэннем: бутэлька неразбаўленага вiскi не толькi пазбавiла ад дэпрэсii, яна прымусiла Сiдоркiна кiнуць усё i павезцi каханку на Канарскiя астравы. Праўда, плыць да Лас-Пальмаса на марскiм лайнеры захацела Галiна, i не таму, што ёй вельмi хацелася адчуць марскую гайданку, яна яе не пераносiла, а таму, што гэтая вандроўка была самая дарагая. З пэўнага часу Галiна атрымлiвала вялiкую асалоду i задавальненне ад таго, што, не лiчачы, магла трацiць грошы Сiдоркiна. Ёй хацелася трацiць як мага больш, ведала: такога шанцу больш можа не быць.

      На верхняй палубе адбiлi склянкi, Сiдоркiн заварушыўся, расплюшчыў вочы. Рудаватыя вейкi затрымцелi i зноў з цяжкасцю заплюшчылiся, быццам не жадалi, каб гаспадар прачынаўся. Сiдоркiн сеў у ложку, пацягнуўся, памацаў рукой месца, дзе спала каханка, i, не знайшоўшы Галiны, усхапiўся. Сон як рукой зняло. Але, убачыўшы яе каля iлюмiнатара, вiнавата ўсмiхнуўся:

      – Напужала, падумаў – уцякла…

      – Уцякаць трэба было раней, – шчыльней загарнулася ў махровы халат Галiна i з сумам дадала: – Не русалка, а роля тапельца не для мяне… А ты спi, рана яшчэ.

      Нечакана Галiна злавiла сябе

Скачать книгу