ТОП просматриваемых книг сайта:
Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин
Читать онлайн.Название Вяртанне з апраметнай
Год выпуска 1999
isbn
Автор произведения Виктор Правдин
Издательство Автор
– Што тут? – здзiўлена спыталася Ядзя, хоць адразу здагадалася, што можа быць у канверце.
– Там палова маёй выручкi, – у дзяўчынiных вачах блiснуў хiтры агеньчык, – дакладней, у канверце Ваша доля.
– Не разумею, – напусцiла на сябе строгасць Ядзя, – ты ж дзесяць хвiлiн таму здала грошы.
– Я здала дзяржаўныя, а гэта…
– А калi я паклiчу мiлiцыю? – перапынiла прадаўшчыцу Ядзя.
– Мiлiцыя нам не памочнiца, – без боязi ўсмiхнулася Юля i, сеўшы ў крэсла насупраць Ядзi, сур’ёзна дадала: – Але калi Вам мая прапанова не па душы, я хоць зараз напiшу заяву i звольнюся. Толькi ўсё ж разумна было б грошы ўзяць, Вы даўно за мной назiраеце i ведаеце, як яны зароблены. Калi не заявiлi ў мiлiцыю раней, то ў гэтым няма патрэбы i цяпер. Удзвюх мы заробiм намнога больш, грошы валяюцца пад нагамi, застаецца толькi нахiлiцца i падняць.
Ядзя на хвiлiну задумалася, а Юлi ўжо i след прастыў. На наступны дзень прадаўшчыца зноў затрымалася ў кабiнеце начальнiцы i зноў блакiтны канверт апынуўся ў стале загадчыцы.
На трэцi дзень, як толькi за Юляй зачынiлiся дзверы i яны засталiся адны, Ядзя ўзбуджана прагаварыла:
– Тут, на месцы, мы не зможам раскруцiцца. Нам патрэбны гандлёвыя кропкi ў горадзе.
– Правiльна, Ядзечка Станiславаўна, – ажно засвяцiлася радасцю Юля, – правiльна, толькi як пераканаць дырэктара?
– Дырэктар – мой клопат, – ставячы на стол бутэльку шампанскага, усмiхнулася Ядзя, якая прыняла рашэнне. – Адзначым наш сумесны поспех!
Праз некалькi месяцаў Ядзя зразумела, што яны з Юляй не спраўляюцца. Патрэбныя яшчэ людзi i дадатковыя гандлёвыя кропкi, дый муж пачаў падазрона пазiраць. Кааператыўная кватэра за паўгода, новенькiя «жыгулi», гараж. Акрамя гэтага, Ядзя задумала будаваць дачу… Шаўцоў некалькi разоў наважваўся пагаварыць з жонкай, але тая толькi адмахвалася, маўляў, усё для дачушкi.
Ядзя разумела, што ў сваю задуму трэба ўцягваць мужа. Восень – самая пара складаць дамовы на закупку цытрусавых, а гэта ж залатое дно. Чарнявыя каўказцы навязуць чаго хочаш, толькi круцiся. Але ж як схiлiць на свой бок Шаўцова? Ён, праведнiк, i слухаць не захоча, а даведаецца пра Юлю – як пiць даць звольнiць дзяўчыну. Ядзя доўга шукала выйсця i нарэшце наважылася. У гэтай справе яна вырашыла, як кажуць, забiць двух зайцоў. Калi падзялiлася сваiмi разважаннямi з Юляй, у прадаўшчыцы ажно мову адняло, язык быццам прысох да нёба. Яна не паверыла сваiм вушам, была так уражана i здзiўлена, што доўга нiчога не магла сказаць. Маўчала i Ядзя, чакаючы, калi, зрэшты, дзяўчына прыме рашэнне, бо ў сваiм плане галоўную ролю яна адводзiла менавiта Юлi. Дзяўчына яна прыгожая, кiдкая, без комплексаў. Трэба толькi, каб Шаўцоў яе заўважыў, як кажуць, паклаў вока.
– Ты хочаш укласцi свайго мужа ў ложак з сяброўкай? – нарэшце ачомалася Юля, яе твар расплыўся ў здзiўлена летуценнай усмешцы, вочы пазiралi з недаверам.
– I што з таго? – сур’ёзна, не зважаючы на разгубленасць сяброўкi, зазначыла Ядзя. – Замуж я выйшла, бо не было куды дзецца, не