ТОП просматриваемых книг сайта:
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін
Читать онлайн.Название Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7089-28-4
Автор произведения Рыгор Барадулін
Жанр История
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Адгладзіцца – паправіцца. Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.
Адгљдзіць – адгаварыць, адбіць.
Ці я тваіх конікаў апудзіў,
Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?
Аддаць – палягчэць. Таблетку выпіў, трошку аддало.
Аддух – перадых, адпачынак, супакой. І галава аддуху патрабуіць.
Аджылы – сталага, пахілага веку. Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.
Аджыць – перажыць. І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.
Адзябнуць – ззябнуць. Цвяты й тыя ад’зяблі – халоднае лета сёлета.
Адказваць – завяшчаць. Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.
Адкарапкацца – адчапіцца, адкараскацца. Ад гора ніяк не адкарапкаішся.
Адкормнік – парсюк, пастаўлены на адкорм.
Адкормніку корму не набрацца.
Адкрасці – забраць назад потайна. Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.
Адкрасціся – незаўважна адысці. Памалу ад мяне адкраўся.
Адкрэвіць – адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець. Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.
Адмáлі – змалку. Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.
Аднавуры – аднавокі. Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпіндá ты аднавурая!
Аднадумец – хто адной думкі з некім. Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!
Аднакавы – аднолькавы.
Боты драныя мае,
Дома лакавыя.
А ці ў дзевак, а ці ў баб —
Усе аднакавыя.
Аднаслоўны – чалавек слова, верны свайму слову. Стахван чалавек аднаслоўны, сказаў – зробіць. А Ладысь неаднаслоўны, у яго сем пятніц на тыдні.
Аднаяй – мужчына з адным яечкам. І гэны аднаяй просіць «дай!».
Адпасáжыць – адпрэчыць, адціснуць. Нявестка мяне ад печы адпасажыла, усё сама робіць.
Адпáсціць – адкарміць, дагледзець. Які конь гожы стаў, як яго адпасціў.
Адперыць, перыць – адлупцаваць, лупцаваць. Ён яго добра адперыў. Перастань малога перыць.
Адпіцца – адсырэць, набрацца вільгаці, пусціць ваду. Дровы ў хаці ў цяпле адпілíся, ня хочуць гарэць. За ноч лайно адпілося на дварэ, ня высахла.
Адпойсаваць – адлупцаваць. За такое добра адпойсаваць варта, каб і дзясятаму заказаў. (Відаць, ад пояса.)
Адпоўніць – адсыпаць, адліць з поўнага. Адпоўні бутэльку на пахмелак. Адпоўні бочку, а то круп з коптуркам.
Адпрог – калі адпрагаюць коней з дарогі.
Паедзем дамовачкі
З гэтае няволічкі.
Нам дома лепі будзіць,
Конікам адпрог будзіць.
Адпячы – крыху спячы. Як на пасці на палцы бульбіну адпякуць, яна й смачная.
Адрадніцца – адчурацца, ачужацца радні, адрачыся. Неяк вы ўжо адрадніліся, ні на парог нагой.
Адроддзе – паходжанне. Маскалі – стараверы, а ён якога адроддзя?
Адрэчны – недарэчны. Адстань ад мяне, адрэчная гэта гаворка.
Адрэчча – непамыснасць, недарэчнасць. Адрэчча нейкая выйшла