ТОП просматриваемых книг сайта:
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін
Читать онлайн.Название Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Год выпуска 2013
isbn 978-985-7089-28-4
Автор произведения Рыгор Барадулін
Жанр История
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Закотам – закочваючы. Цяжкое бярвенне на машыну закотам грузілі.
Закрапáцца – заблытацца. Ідзі дапамажы, каза закрапалася.
Закраса – скароміна, прыправа да стравы.
Смачны суп наварыла – з закрасаю.
Закрутáць – дужа, крута захацець, загарэцца.
Бач ты, закрутала дзеўка замуж.
Закукярэчыцца – задраць нос, закапызіцца. Закукярэчыўся так, што сваіх не прызнаець і чужых ня знаіць.
Закурносіцца – заганарыцца, задраць нос. З’ездзіў малец у горад і закурносіўся.
Залјтаваць – застацца на лета. Скасі траву, каб не залетавала. Трэба рассаду высадзіць, а то залетаваіць.
Залівјнь – заліўны дождж, залева. Залівень як запражэцца, дык свет белы заліць гатоў.
Залобак – франтон. Забілі залобак – і на гарэ зацішна стала. У залобку ластаўка гняздзечка зляпіла.
Залужњнне – нізкая мясціна за лугам, лугавіна.
Ішла нізам, залужэннем, далей ад людскога вока.
Залы́сіць – задзерці кару на дрэве. І які цябе чорт пад руку штурхнуў, каб ты лес залысіў.
Замкí – мачавы пузыр. У малога крэпкія замкі, ні разу яшчэ рыбы не налавіў (не абмачыўся, не ўсюкаўся).
Замужніца – замужняя жанчына. Сярод нашых дзяўчат я першая замужніцай стала.
Замураваць – пакрыцца лёдам, шэранню (пра шыбы). Вокны замуравала, нічога не відаць. Вокны, як мядзведзі, замуравала за ноч.
Замухравáты – ценькі, нягеглы. Доўга ў больніцы адлежаў, такі замухраваты стаў.
Замясціць – замяніць. Ты паглядзі, колькі ты замясціла мяса пітухамі.
Занездаравјць – занядужыць, падупасці, набрацца хваробы. Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабіць ад растоў, можа, яна занездаравела.
Занятка – занятак, нейкая справа. Дровы паціху ў граду складаю, а ўсё ж нейкая занятка ёсь.
Запáдлівы – хваравіты, часта западае (хварэе).
Малы западлівы, з хваробы не вылазіць.
Запáл – зáпар, адзін за адным. Думаіш, што тры дні запал свята будзіць.
Запальчы́вы, запы́льчывы – успыхлівы, хутка загараецца. Мужык у Анюты такі запальчывы, чуць што – халера яго забіраіць. Запыльчывы, алі ня помслівы, караць ня будзіць.
Запíўнікі – якія запіваюць маладую. Прыехалі запіўнікі здалёк.
Заплюснуць – заплюшчыць. Яшчэ адзін хліб – і заплюснуў вочы.
Запоіны – сватанне, калі запіваюць маладую.
Паедзім у запоіны, пакуль не перадумалі.
Запљткі, запутнікі – абходныя сцежкі, прасёлкі. З балота сухапуць ня йдзіці, запуткамі, а йдзіце бальшаком.
Запятак – абцас. Насы дзяржацца, а запяткі шлём-шлём.
Зáрдзіцца – пачырванець, нарываць. Скула ўжо зардзілася, хутка прарвець.
Зародыш – зародак, зачатак. У мокрага семя німа зародыша, а ў сухім, як чарвячок.
Зарунћвець – зазелянець, зарунець. Пацяплела, дык і трава зарунявіла, усё павесялела.
Засјўрыць – заплеснявець. Каўбасы бераглі, дык яны й засеўрылі.
Заскупíцца – скнарыцца.