ТОП просматриваемых книг сайта:
Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская
Читать онлайн.Название Чароўная скарбніца
Год выпуска 2023
isbn 978-985-19-7348-0
Автор произведения Людмила Рублевская
Серия Сучасная беларуская лiтаратура
Издательство Аверсэв
Падыграць мелодыю, напетую Уладай, падахвоціўся на сваім носе-дудачцы Рудаш. Як толькі загучала музыка, дзяўчынка паставіла рукі ў бокі, набыла грацыёзную выправу, яе твар засвяціўся ўсмешкай і яна пачала танцаваць. У яе цудоўна атрымлівалася! Лёгкія, спрытныя, хуткія рухі, зіхатлівыя сінія вочы, яркая ўсмешка танцоркі проста зачаравалі гледачоў. А разам з апошнім акордам полькі яна выгукнула: «Е-і-е-іх!» – і знерухомела ў эфектнай пазіцыі.
– Як у вас весела! – пачуўся прыемны голас.
Да дзяцей падыходзіла салатавая спадарыня-вухуцянка. Яе валасы ярка-пурпурнага адцення былі сабраныя ў высокую прычоску, якая не толькі колерам, але і сілуэтам нагадвала кветку фуксіі. У руках пані трымала паднос, на якім месціліся шклянкі розных формаў, напоўненыя каляровай вадкасцю і ўпрыгожаныя трубачкамі з бліскучымі зорачкамі.
– Мама! У нас госця! – радасна ўсклікнулі Рудаш і Мінола. – Гэта дзяўчынка Улада, яна жыве на Зямлі!
– Прыемна пазнаёміцца! Давайце пачастуем вашу сяброўку маім фірменным кактэйлем! – ласкава ўсміхнулася мама вухуцян.
– Дзякую! Вы вельмі гасцінная і прыгожая! – сказала Улада. – Ваша прычоска нагадвае мне яркую кветку фуксіі. Такія растуць у нас на Зямлі!
– Цікава было б яе пабачыць. І назва такая мілагучная! – адзначыла пані.
– Я намалюю яе для вас, спадарыня… Фуксінія, – паабяцала госця.
Імя для мамы Рудаша і Мінолы прыдумалася і зляцела з вуснаў Улады само па сабе. Дзяўчынка нават збянтэжылася ад гэтага.
– Фуксінія? Гучыць прыгожа! – ухваліла спадарыня. – А зараз пачастуйцеся-падсілкуйцеся! Вы ж так танцавалі! – Дзеці ўзялі з падноса шклянкі і праз трубачкі пакаштавалі напой.
Улада адзначыла, што ён прыемны і вельмі незвычайны на смак. Потым дастала свой нататнік і намалявала для пані Фуксініі яркую зямную кветку.
– Вось яна, фуксія! – сказала юная мастачка, аддаючы аркуш.
– Дзякую! Вельмі прыгожа і сапраўды падобна да маёй прычоскі! Павешу малюнак у сваім пакоі, – вырашыла спадарыня Фуксінія і пайшла ў дом, каб неадкладна заняцца гэтай справай.
Дзеці яшчэ крыху пагулялі, а потым Вухуцік запрасіў Уладу да сябе ў госці:
– Хутка абед, бацькі чакаюць. Якраз сёння і бабуля з дзядулем збіраліся да нас завітаць, вось і пазнаёмлю цябе з імі!
Мінола і Рудаш пажадалі ім добра правесці час і пайшлі дадому, а Вухуцік з Уладай селі ў серабрыстую капсулу і паляцелі. Дзяўчынцы з Зямлі вельмі падабаўся тутэйшы транспарт, палёт на якім для мясцовых жыхароў быў самай звычайнай справай. Госця любавалася яркімі рознакаляровымі пейзажамі, назірала за вухуцянамі, якія праляталі побач у такіх самых серабрыстых капсулах ці празрыстых хадзіках – мясцовых таксоўках у выглядзе вялікіх мыльных бурбалак. І Уладу разглядалі з цікавасцю, бо яна ж была іншапланетніцай і выглядала для мясцовых жыхароў вельмі незвычайна.
Сакрэтная навіна з мінулага
Прызямліліся,