Аннотация

Падрастаючы, дзеткі штодня даведваюцца пра нешта новае. Асаблівую цікавасць у іх выклікаюць жывёлы, бо яны ж гэткія розныя: вялікія і маленькія, здольныя лётаць і майстры плаваць, адны з іх жывуць у ільдах, іншыя ж насяляюць спякотныя краіны. Гэта кніга распавядзе вашаму дзіцяці пра шматгранны свет фаўны нашай планеты. Дзіця пазнаёміцца з яе жыхарамі – як з хатнімі жывёламі, якіх, верагодна, яно ўжо бачыла, так і з бясконцым мноствам экзатычных звяроў, што жывуць у розных краінах. На якія групы падзяляюцца ўсе жывыя істоты? Чым яны харчуюцца і дзе жывуць? Як камунікуюць паміж сабой? Якія з іх прыносяць карысць людзям, а якіх належыць асцерагацца? На гэтыя і многія іншыя пытанні маленькі чытач знойдзе тут адказы. Захапляльныя тэксты ў суправаджэнні маляўнічых ілюстрацый, без усялякага сумневу, зацікавяць вашага гарэзу.