Аннотация

Чытаючы ці слухаючы казку, дзеці змогуць лепш зразумець сябе і ўбачыць свет навокал ва ўсёй яго разнастайнасці, навучыцца суперажываць, разабрацца ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі. У кнігу ўвайшлі казкі ў перакладзе А. Емяльянава-Шыловіча: «Стойкі алавяны салдацік» (па матывах казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна), «Смешныя жаданні» (па матывах казкі Шарля Перо), а таксама казкі ў перакладзе К. П. Масэ: «Чырвоны Каптурок» (па матывах казкі Шарля Перо), «Прынцэса і свінапас», «Свіння-скарбонка», «Прынцэса на гарошыне», «Дзіцячая балбатня», «Новае адзенне караля» (па матывах казак Ганса Хрысціяна Андэрсэна), «Воўк і Журавель» (руская народная казка), «Нядбайла» (італьянская народная казка).