Аннотация

Аповесць напісана у той гістарычны момант, калі ўласніцтву ў Савецкім Саюзе быў аб'яўлены «апошні і рашучы бой» і пачаўся наступ на яго натуральнае асяроддзе – сялянскую «дробнабуржуазную стыхію».

Аннотация

Паэму «Сымон-музыка» называюць скарбніцай беларускай мовы. Яна поўніцца музыкай словаў таленавітага паэта, музыкай, якая ідзе з самых глыбіняў беларускай зямлі. Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі лаяцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песняра. Пасля смерці дзеда – адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, – Сымон ідзе блукаць па свеце ў пошуках сваёй долі. Усё багацце ягонае – скрыпка, што засталася ад дзеда Курылы. На сваім шляху ён сустракае Жабрака, карчмара Шлёму, Пана, дзеда Данілу, Варажэю, і, нарэшце, свае сапраўднае каханне – Ганну.

Аннотация

«Песні-жальбы» – першы зборнік вершаў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882–1956), у якім адлюстраваны вобраз роднага краю і рэаліі тагачаснага жыцця. Аўтар паэтызуе вобраз беларускага мужыка, які, знаходзячыся ў цяжкіх сацыяльных умовах, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне радзімы.