Аннотация

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча. Раман «Сад Замкненых Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак – аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы – дыяметральна супрацьлеглае – асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях і дзеяннях. «Сад Замкнёных Гор» – твор, пабудаваны на змяшэнні жанраў з выкарыстаннем інтэртэкстуальнасці, алюзійнасці, гульні з клішэ, парадыйнасці, пазіцыявання з кібер-панкавым пісьмом і прыпавесцю. Аповесць «Гіперновы рабінзон» па-новаму раскрывае вядомую з часоў Даніэля Дэфо тэму. Апавяданьні схіляюцца да сайнс-фікшн навэлаў з даволі нечаканымі развязкамі.

Аннотация

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы “Ён прыйдзе апоўначы” і “Муары Лідлу”. А разам з імі – захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам – “Хвалі. Бязмежная плынь” – для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.