Скачать книгу

ж не разумее па-нашаму, – усьміхнуўся рэгент. – Не сьпяшайся, вястун. Як цябе там завуць?»

      «Жаўнер Лёкса Шпуль, ваша эксцэленцыя».

      «Жаўнер Лёкса Шпуль… – рэгент уважліва паглядзеў на босыя ногі вестуна. – Вярніся туды, дзе стаяў. Пакуль ты ваяваў за караля, мы тут вырашылі, што маем патрэбу ў новых законах для нашых падданых. Мы ўсе тут – падданыя Яго Каралеўскай Вялікасьці… Не забывайма пра гэта. І ўсе мы верылі ў перамогу, за выключэньнем некаторых… скептыкаў… І каб наблізіць яе, мы прынялі адно даволі важнае рашэньне. Ці ведаеш ты, вястун Лёкса Шпуль, што такое інфармацыя? Што завецца гэтым дзіўным словам?»

      «Я маю на гэты конт пэўныя здагадкі, ваша эксцэленцыя».

      «Ты што ж, граматны?»

      «Я вучыўся ў школе, ваша эксцэленцыя».

      «Гэта добра. Інфармацыя, мой мілы вястун, гэта веды пра штосьці. Важныя веды ў сакральны момант іхнай перадачы іншым. Напрыклад, ты ведаеш, што нашае слаўнае войска перамагло. Ты ведаеш гэта дакладна?»

      «Так, ваша эксцэленцыя».

      «А мы ня ведаем. Ня ведалі да нядаўняга часу. Усяго толькі дзесяць хвілін таму, – і рэгент зірнуў на гадзіньнік, што вісеў на сьцяне, – мы ня ведалі, як скончылася самая важная для нас бітва. А цяпер ведаем. У цябе была інфармацыя, і ты перадаў яе нам. Як і належыць адданаму і надзейнаму вестуну. Ты надзейны вястун? Так, Лёкса?»

      «Спадзяюся, што так, ваша эксцэленцыя. Я зрабіў усё, што загадаў мне мой кароль. І расказаў вам праўду. Тое, што бачыў на свае вочы».

      «Тое, што ты бачыў, табе яшчэ трэба будзе расказаць ва ўсіх падрабязнасьцях. Нам. Міністру абароны. Каралеўскаму паэту, каб ён мог пачаць працу над одай нашай вялікай перамозе. Каралеўскаму мастаку, каб ён намаляваў адпаведнае палатно. Людзям, якія сабраліся ўнізе. Але самую галоўную інфармацыю мы ўжо атрымалі. Мы іх? Або яны нас? Гэтая інфармацыя ўжо наша. Мы маем адказ! Зараз я аддам загад, і герольды абвесьцяць з балькона пра перамогу каралеўскага войска. Але інфармацыя – не такая простая рэч, вястун…»

      Рэгент дастаў люльку – і слуга запаліў яе.

      «Той, хто валодае інфармацыяй, не абавязкова разумны чалавек. Яму проста пашанцавала. Ён падобны да жабрака, які знайшоў на вуліцы гаманец, набіты манэтамі. Зусім выпадкова. Яму пашанцавала. Ён можа знайсьці ўладальніка кашалька і вярнуць грошы. А можа прамантачыць іх у карчме. Вястун, які прыходзіць з добрай весткай, заслугоўвае ўзнагароды. А той, хто вяртае табе пусты кашалёк? Хто ён такі? Ён злодзей. Інфармацыя… Часам яна даражэйшая за золата. Кім ёсьць вястун, які прыносіць благую вестку? Здаецца, ён ня робіць нічога благога. Але ён не задумваецца, дарагі Лёкса Шпуль, пра тое, што ён сам па сабе – і ёсьць благая вестка. Калі ён прыйшоў з дрэннымі навінамі, значыць, ён і сам – дрэнны салдат. Падумай пра гэта! Калі б ён быў добрым салдатам – хіба паслаў бы яго кароль вестуном на радзіму? Не, кароль бы кінуў яго ў бой! Калі б ён быў адважным салдатам – хіба ён вярнуўся б дамоў? Не, ён аддаў бы жыцьцё за свайго караля і свой край! Калі б ён быў каштоўным салдатам – хіба яго б адпусьцілі дамоў, у той час як іншыя аддаюць свае жыцьці ў няроўнай

Скачать книгу