ТОП просматриваемых книг сайта:
Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў
Читать онлайн.Название Бог кахання Марс
Год выпуска 2020
isbn 978-985-7210-51-0
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Любовно-фантастические романы
Издательство ЭК
– Гэта ты каламбурыш? – павесялела ад яго мудрыкаў маладзіца.
– Я незнарок. Ёсць у нас майстры каламбураў. Герадоты недаробленыя. Шліманы недапечаныя. Так накаламбураць, што падзецца няма куды. Хоць ідзі Авідыю скардзіцца. Да чаго твой колішні вядзе, кажучы, што вы будзеце разам?
– Альбо ён сапраўды канчаткова з’ехаў з глузду і пасяліўся ва ўласным сусвеціку, альбо гэта непрыхаваная пагроза нам з табою, даражэнькі, – неахвотна разжоўвала мужу Марына.
– Дай мне тэлефон. Я пазваню яму.
– А сэнс? Усё будзе як мінулым разам. Да таго ж, фармальна выглядае, што мы з табой пераследуем яго, дастаючы званкамі з пагрозамі.
– Але ж ён павінен ведаць, што мы з табой пабраліся шлюбам, што мы кахаем адно аднаго, што ў нас усё добра… Ён павінен зразумець, што няма чаго совацца туды, дзе кіпіць чужы гаршчок.
– Я думаю, пра шлюб ён ужо ведае, а ўсё астатняе ставіць пад вялікі сумнеў.
Муж агаломшана зірнуў на яе. Пэўны час ён маўчаў, а потым вельмі асцярожна спытаў:
– А ты сама гэта пад сумнеў не ставіш?
Яна ціха засмяялася, падалася да яго і, прыгарнуўшы, сказала:
– Дакладна не. Не верыш?
– Веру. Але гэты далакоп мне вельмі надакучыў. Я адчуваю сябе нейкім мікробам пад лінзамі мікраскопа. Варушуся. Вучуся. Ганяю на матацыкле. Кахаю цябе. І ўвесь час такое ўражанне, быццам ён назірае за мной.
– Не перабольшвай. Не такі ён усёмагутны і кручаны, якім хоча здавацца. Павер ты мне, бо год стасункаў з ім…
– Не працягвай. Нават чуць не хачу, што ў вас было. Як там у Іянэску? «Мой нораў, на жаль, невыцерпны, таму я не цярплю іншых людзей з невыцерпным норавам».
Хаджэнні па канаце абарваліся разам з канатам. Атмасфера прыкметна наэлектрызавалася.
– Ведаеш што? Пакуль мы тут з табой не нарабілі якіх глупстваў, давай лепш пакатаемся на матацыкле, – нечакана прапанавала Марына.
– Да мора? – з ласкавай усмешкай удакладніў Марку, быццам толькі што не быў гатовым кідаць вакол сябе вогненныя стрэлы.
– Так. На наша з табой любімае месцейка, – усміхнулася яна і пацалавала мужа ў вусны.
Маладыя жылі тады амаль у самым цэнтры гістарычнай часткі Канстанцы, недалёка ад плошчы Авідыя. Вялікую кватэру ў злёгку мадэрнізаваным аналагу савецкай хрушчоўкі ім на вяселле падаравалі бацькі Марку. Матацыклетныя выправы да мора сталі для маладой сямейнай пары традыцыяй, якая гарантавана вяртала іх дачыненням флёр рамантычнасці. Таму Марына і пастаралася як мага хутчэй скарыстацца гэтай завядзёнкай і неадкладна згладзіць першыя шурпатасці сумеснага жыцця, дарма што ўзніклі яны з віны далёкага ад іх утульнага гняздзечка мужчыны. Чортавага неўдалёгі, што ніяк не мог змірыцца