Скачать книгу

то ёсць нагода сказаць, што здароўечка крапчэйшае, чым у некаторых археолагаў». Пасмяяліся. Развіталіся даволі цёпла.

      Назваць тэлефанаванне Іванкавіч неспадзяванкаю было б чыстым глупствам. Як толькі яна згадала ракету, Руткоўскі агаломшыў яе пытаннем:

      – Ты што, пакахала мяне яшчэ больш?

      – Ну, як… – сумелася жанчына. – Я проста думала, як ты там ляціш з хворай галавой. Шкадавала, што не паляцела разам. А чаму ты гэтым цікавішся?

      – Хачу зразумець, як дзейнічае прадказанне, калі ўжо з першага разу адбыўся збой. Ты ж не выдумала яго?

      – Вядома ж, не выдумала! Гэта мой праклён.

      – Як вынікае, не толькі твой. Я не хачу загінуць толькі ад таго, што ты пачнеш кахаць мяне на ўсе застаўкі. Мы можам сябраваць, але прашу цябе своечасова бурыць падмуркі, на якіх ты рызыкуеш збудаваць паўнавартаснае каханне.

      – Ты такі жорсткі…

      – Я не жорсткі. Проста смерць не ўваходзіць у мае найбліжэйшыя планы.

      Ядранка, хоць і дала зразумець, што пакрыўдзілася, гуляць на гэтым не бралася. Абяцала звязацца пазней. Ягор, быццам прадчуваючы, што гэтая дзівосніца яшчэ можа яму ў нечым спатрэбіцца, не пярэчыў.

      4

      У спальным адсеку, дзе царавала любоў, выразна чулася бушаванне ветру звонку. Ён раз-пораз узмацняўся, але не набываў хуткасці і парывістасці, якія лічыліся б небяспечнымі. Прынамсі, сігналаў трывогі не было, і каханкам не давялося пакідаць ложак, каб сыграць на клавішных дадатковай абароны базы. Калі-нікалі паўтараўся і знаёмы рытмічны грукат у раёне «дальнякоў» – ланцугу аддаленых адсекаў, чыё прызначэнне пасяленцы так і не змаглі высветліць. Пэўнай заканамернасці ў аднаўленні грукату не заўважалася. Інтэрвалы паміж серыямі ўдараў былі нераўнамернымі. Іх інтэнсіўнасць не нарастала. Каханкі – ці то дзеля смеху, ці то з выклікам невядомасці – супольнымі рухамі спрабавалі імітаваць рытміку загадкавага грукатання. Спрабавалі, але збіваліся адразу ж, як толькі справа даходзіла да фінішнай стужкі пяшчотнай дзеі.

      Умоўнай раніцай – а да марсіянскіх солаў пасяленцы прыстасоўвацца адмаўляліся – Ягор прачнуўся і падняўся з пасцелі першым. Была яго чарга гаспадарыць на кухні. Па дарозе ў душ ён не прамінуў зірнуць, ці не сышла бура. «Як яна мне ўстыла», – расчаравана буркнуў мужчына, убачыўшы ў ілюмінатары ранейшую карціну. Паветраны душ яго і ўзбадзёрыў, і чарговым разам падштурхнуў да роздумаў. Ваду пакуль даводзілася здабываць аквагенатарам, на што выдаткоўвалася шмат электрычнасці. Здабытай вадой карысталіся ашчадна: найперш для гатавання і піцця, потым – для палівання градак і толькі пасля гэтага – для мыцця ў душы па адным разе на ўмоўны тыдзень. Усё астатняе, у тым ліку пранне, рабілася праз прадзіманне.

      Аквагенатар, адзін з шэдэўраў «Coböl Engineering», не павінен быў заставацца асноўнай крыніцай вады. Меркаваўся паступовы пераход на ваду з тутэйшага лёду. Гэта вымагала няпростай працы па-за межамі «прыстанішча». Праца ўскладнялася тым, што ад каманды засталося

Скачать книгу