ТОП просматриваемых книг сайта:
Эксгумацыя. Виктор Правдин
Читать онлайн.Название Эксгумацыя
Год выпуска 1997
isbn
Автор произведения Виктор Правдин
Издательство ЛитРес: Самиздат
У адзiнае вакно кабiнета старшага следчага пракуратуры Васiля Мiкалаевiча Смаляка сонца зазiрае ўранку ўсяго на якую гадзiну, i следчаму заўсёды яго не хапае. Нават гэтымi спякотнымi днямi, калi чырвоны слупок на тэрмометры перакулiў за дваццаць пяць градусаў i настойлiва падкрадаўся да адзнакi трыццаць, следчы, не задумваючыся, змянiў бы свой пакой на той, дзе многа сонца i цяпла. Смаляк быў невысокi, але, як кажуць, чалавек шырокай косцi, рухавы, а выразныя шэра-сiнiя вочы пазiраюць з-пад чорных вузкiх броваў спагадлiва i шчыра. Яму было трыццаць пяць гадоў, хоць выглядаў ён на ўсе сорак. Заўчасная сiвiзна, глыбокiя, не па гадах, зморшчыны каля вачэй, па ўсiм, ад таго, што саромеўся насiць акуляры, на лбе i ў куточках рота старылi, асаблiва калi следчы быў нечым заклапочаны. У гэтыя хвiлiны ён меў хваравiты, пакутнiцкi выгляд. I наадварот, калi ўсмiхаўся, ад хваравiтасцi не заставалася i знаку, твар свяцiўся непадробнай шчырасцю, нейкiм унутраным святлом, i Смаляк маладзеў на добры дзесятак гадоў. Характар меў лагодны, спагадлiвы, не ачарсцвеў за час работы ў пракуратуры, але, калi трэба было, мог пастаяць, i не толькi за сябе. Мо якраз праз гэта i цягнулiся да яго людзi, давяралi асабiстае, самае iнтымнае, пра што нават на споведзi не кожны прызнаецца.
Смаляк, блiзарука прыжмурыўшыся, хуткiм размашыстым почыркам пiсаў чарнавы варыянт ліста, адказваў на скаргу, па якой праводзiў праверку. У гэты момант у дзверы рэзка пастукалi, i не паспеў следчы ўзняць галаву, як у кабiнет уварвалася Люся, сакратарка пракуратуры.
– Васiль Мiкалаевiч, Вас на «кавёр» да шэфа! – адным духам выпалiла дзяўчына, бы стрэлiла з кулямёта, i гэтак жа iмклiва знiкла, пакiнуўшы пасля сябе пах прыемных французскiх духоў.
«Вось гарэза!» – усмiхнуўся следчы i, няспешна перачытаўшы напiсанае, затушыў недакурак у адмысловай важкай попельнiцы, зробленай у выглядзе змяiнай галавы. Хаваючы паперы ў стол, Смаляк усё ж зажурыўся, бо на выхадныя планаваў паехаць з жонкай i сынам на возера. А што, калi Кучкун памяняў графiк дзяжурства? Такое часцяком здараецца, падчас летнiх адпачынкаў людзей не хапае.
Калi Смаляк увайшоў у кабiнет да пракурора, Сяргей Сяргеевiч Кучкун нешта iмпэтна даводзiў па тэлефоне нябачнаму субяседнiку: «…Не, так будзе няправiльна, прынятае рашэнне супярэчыць закону…» Убачыўшы следчага, ён кiўнуў галавой на крэсла, запрашаючы прысесцi, i, падпiхнуўшы яму шэрую папку, завязаную чорнымi матузкамi, прыкрыў далонню тэлефонную трубку:
– Васiль, пакуль я пагавару, прачытай скаргу, якая ляжыць у папцы.
Кучкун быў высокi, хударлявы, крыху сутулы пяцiдзесяцiгадовы мужчына. Шэрыя вочкi-калючкi, сiвыя, кароткiя, стрыжаныя пад вожыка валасы, якiя пагрозлiва тырчалi ў розныя бакi, i асаблiва строгi пракурорскi мундзiр, з якiм Кучкун не расставаўся нават у сёлетнюю трыццацiградусную спёку, надавалi яму выгляд жорсткага, непахiснага чалавека, прынцыповага законнiка. Але гэта было толькi першае ўражанне, якое ён даволi артыстычна ствараў аб сабе ў людзей, з якiмi сустракаўся ўпершыню. На самай справе Кучкун быў чалавекам настрою з падначаленымi i пракурорам-аднадумцам з вышэйшым начальствам.
Зразумеўшы, што ў выхадныя ён будзе вудзiць рыбу на Вячы, Смаляк паспакайнеў, усмiхнуўся.
– Ты што смяешся? – зноў паклаўшы далонь на трубку, узвысiў голас пракурор. – Ты перш прачытай, а ўжо смяяцца будзем потым… Прабачце, Iван Пятровiч, гэта я не Вам, – спахапiўся Кучкун i, апраўдваючыся, удакладнiў: – Тут у мяне са следчым праблемы… Кажаце, Федарэнка Вас падтрымлiвае? Калi так, то i я не супроць, толькi трэба ўсё дэталёва абмазгаваць…
Смаляк, не зважаючы на парады Кучкуна, узяў у рукi папку i адразу пазнаў справу Альховiка, па якой ён два месяцы таму праводзiў праверку. Следчы спрабаваў успомнiць хоць якую-небудзь дробязь, з-за якой начальства магло б засумнявацца ў правiльнасцi пастановы, што адмаўляла ўзбуджэнне крымiнальнай справы, i не знаходзiў: юрыдычна ўсё было правiльна. Прычынай праверкi было ананiмнае пiсьмо, у якiм сцвярджалася, што Альховiк памёр не сваёй смерцю, i прыводзiлiся даволi пераканаўчыя доказы. Ананiмшчык абвiнавачваў Вярбiцкую Таццяну Фёдараўну, якая даглядала старога, сцвярджаў, што толькi ў яе была прычына адправiць Альховiка на той свет. Далей узгадвалася завяшчанне, якое пацярпелы за тыдзень да смерцi змянiў на карысць Вярбiцкай, i менавiта гэтым падпiсаў сабе смяротны прысуд. Азнаёмiўшыся з першым завяшчаннем i дапытаўшы двух братоў Шчэрбаў,