Скачать книгу

бачна, нічога не змянілася, а маразм мацнее…

      – Ты давай тут цішэй, а то яшчэ зараз павяжуць, і паедзем мы не на пляж да акіяна, а на нары ў «Бутырку», – кажа за камерай Кіра.

      – Адно радуе: хутка для нас усё гэта скончыцца. І мы акажамся ў цывілізаваным грамадстве, дзе нам больш не давядзецца сутыкацца з цемрашальствам.

      Аб’ектыў камеры трасецца, і перад выключэннем яго паварочваюць да бетоннай падлогі аэрапорта.

      – Гэта зноў мы, – кажа Макар. Побач Кіра. Яны сядзяць на лаўцы. Аб’ектыў буйным планам захоплівае іх твары, стомленыя і заспаныя. За імі віднеецца зала чакання і частка электроннага табло, дзе высвечваюцца прылёты. Металічны голас аўтаінфарматара абвяшчае чарговае адпраўленне самалёта. Адусюль даносяцца галасы пасажыраў, чуваць плач дзіцяці.

      – Толькі што мы прайшлі пашпартны кантроль, і гэта было сапраўднай пакутай, – працягвае Макар.

      – Каля гадзіны нам давялося стаяць у доўгай чарзе. Людзей столькі, што здаецца, быццам уся Масква вырашыла адправіцца ў Амерыку. Выязджаюць цэлыя сем’і, а таксама замежныя турысты: згуртаванні кітайцаў і арабаў з індусамі, – дапаўняе яго Кіра.

      – Мы вельмі стаміліся і засынаем на хаду, таму, каб чымсьці заняцца і не праспаць свой рэйс, запісваем гэтае відэа… Насамрэч я толькі і думаю, як бы заплюшчыць вочы і трохі паспаць. Мы на нервах, нават есці не хочацца…

      – Ну, мы перакусілі, аднак сіл ісці паглядзець «д’юці фры» ўжо не засталося.

      – Ды і сэнсу няма, раней мы наведваліся туды, каб штосьці прывезці дамоў, а цяпер, я спадзяюся, у нас усяго будзе з лішкам…

      Камера абводзіць залу чакання. Людзі сядзяць на доўгіх лаўках з зялёнымі сядушкамі. Усюды яркае асвятленне і суцэльныя буцікі. Аб’ектыў спыняецца на табло вылетаў. Зум набліжае надпіс «Масква – Франкфурт-на-Майне» з часам адпраўлення 3:15. Потым надпіс аддаляецца, і ў фокусе зноў Макар і Кіра.

      – Што можна сказаць наконт пашпартнага кантролю, – стомлена гаворыць Макар. – У нас спыталі пра мэту візіту ў ЗША. Я адказаў, што мы ляцім па іміграцыйнай візе. І ведаеце, было нават прыемна гэта прамаўляць. Да пэўнага часу мы не распаўсюджваліся аб сваёй «грынцы», ну, ведаеце там, каб пазбегнуць плётак ці зайздрасці. Цяпер такі час. А тут, на кантролі, я нават з якімсьці гонарам адказаў, што мы, маўляў, махаем вам ручкамі і бачым вас апошні раз.

      – Тым не менш персанал аказаўся даволі ветлівым, – кажа Кіра. – Пасля непрацяглых роспытаў у нас прагледзелі ручную паклажу, зірнулі на наш ноўтбук. Цяпер з гэтым сур’ёзна, ужо былі выпадкі, калі тэрарысты правозілі бомбу менавіта ў лэптопах. Потым нашы чамаданы адправілі на цялежцы да астатняга грузу, і ў нас засталіся толькі два заплечнікі і ручная паклажа.

      – Пажадайце нам поспехаў і сіл, яны нам спатрэбяцца.

      – А сіл ужо амаль не засталося.

      – Нічога, справімся. Пазней я, мажліва, яшчэ буду здымаць нашу пасадку на самалёт альбо скажу колькі слоў ужо з самалёта, паглядзім. Да хуткай сустрэчы.

      Здымаюць з акна аэрапорта. У шкле люструецца постаць Макара, які наводзіць аб’ектыў на пасадачную

Скачать книгу