ТОП просматриваемых книг сайта:
Дні без лета. Андрей Латыголец
Читать онлайн.Название Дні без лета
Год выпуска 2018
isbn 978-985-7210-43-5
Автор произведения Андрей Латыголец
Жанр Современная зарубежная литература
Издательство Электронная книгарня
– Давай хутчэй!
Кіра садзіцца на задняе сядзенне і праз акно наводзіць камеру на дом, да якога пабег Макар. Праз суцэльную шэрасць яго сілуэт нібы ў тумане. Некаторы час хлопец нешта робіць. Філіп нервова сігналіць.
– Давай жа, – даносіцца з-за кадра яго раздражнёны голас, і Макар хутка вяртаецца да машыны. Залазіць у салон і гучна зачыняе дзверы.
– Я пазначыў каардынаты нашага далейшага маршруту, калі гэта каму-небудзь спатрэбіцца, – кажа Макар Кіры, уладкоўваючыся на сядзенні.
Філіп выязджае на вуліцу.
Макар бярэ ў Кіры камеру і паварочвае яе да лабавога шкла.
Пікап паволі едзе па Уілетс-Пойнт-бульвар. Дарога цалкам засыпаная шэрым попелам. Невысокія дамы і іншыя будынкі аблепленыя попельным пылам, людзей нідзе не відаць, машын таксама, акрамя тых, што стаяць абапал дарогі. Філіп кіруе машынай спакойна, не перавышаючы хуткасці. Джэсіка моўчкі сядзіць на пярэднім сядзенні. У салоне вісіць напружанае маўчанне.
Некаторы час яны едуць проста, пакуль не дабіраюцца да перасячэння вуліцы з Фрэнсіс-Льюіс-бульвар.
– Да моста далёка? – пытае ў Філіпа Макар, зняўшы рэспіратар, каб перарваць агульнае маўчанне.
Філіп паварочвае налева, і яны бачаць наперадзе шырокую вуліцу з двухпалоснай дарогай. У процілеглым кірунку на ладнай хуткасці рухаецца некалькі дзясяткаў машын. З таго ж боку бачны прыпаркаваны ля бардзюра «хамер». Да Макара даходзіць, што гэта Нацыянальная гвардыя.
– Праз колькі кіламетраў наперадзе будзе паварот на Крос-Айлэнд-паркуэй, а там ужо блізка, – вытрымаўшы паўзу, адказвае Філіп, а потым таксама здымае рэспіратар.
Пікап праязджае яшчэ каля пяці метраў, і з левага боку, там, дзе сядзіць Макар, у корпус машыны нешта моцна ўдарае. Пікап скаланаецца, камера вылятае з рук Макара і б’ецца аб шкло побач з Кірай. Аб’ектыў захоплівае яе ногі. Яшчэ моцны штуршок – камера пераварочваецца і б’ецца аб дах салона. На аб’ектыве адразу з’яўляецца расколіна, якая праходзіць па дыяганалі праз увесь экран. Камера яшчэ некалькі разоў круціцца вакол сваёй восі і на нешта падае. Здымкі працягваюцца з вялікімі перашкодамі. Потым экран паступова цьмянее і робіцца чорным. Адусюль даносяцца невыразныя стогны, галасоў ужо не разабраць. Па-за салонам машыны мітусня. Немы лямант. Валтузня. Плач.
Запіс з гэтай камеры заканчваецца канчаткова.
Апрытомнеўшы, Макар не ведаў, колькі часу мінула з таго моманту, як яны трапілі ў аварыю. Ён убачыў сваю руку, якая звісала з адчыненых дзвярэй пікапа. Па руцэ тоненькім струменьчыкам тачылася кроў. У галаве шумела, быццам паблізу выбухнула моцная петарда і аглушыла яго непрыемным нізкім гукам. Яму спатрэбіўся час, каб зразумець, што ён жывы і яго не паралізавала. Спярша Макар паспрабаваў паміргаць. Павекі павольна апусціліся, але гэты рух аддаўся ў галаве цяжкім і тупым болем. Затым хлопец паварушыў пальцамі рукі, якая была ў полі яго зроку. Пальцы свабодна рухаліся. Тады Макар адважыўся сціснуць кулак, і ў яго атрымалася.
У галаве паступова