ТОП просматриваемых книг сайта:
Непамяркоўныя. Леанід Маракоў
Читать онлайн.Название Непамяркоўныя
Год выпуска 2012
isbn 978-985-7057-13-9
Автор произведения Леанід Маракоў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
– Яшчэ пацалуначак? Хочаш-ш? Хо-очаш!
Прачнуўся Хрыпаты ад свайго ж крыку. Першым, як заўсёды, убачыў Фелікса.
– Ізмаіл Віктаравіч, – спытаўся служка спакойна, бы нічога не чуў, – гарбату несці?
– Прыдурак, тупіца! Кожны раз тое самае! Блага мне, ёлупень…
Начлагера не паспеў дагаварыць, як Фелікс знік за дзвярыма.
«Не жылец», – падумаў сам сабе Хрыпаты. Неахвотна ўстаў, падышоў да вядра з вадой. Зачарпнуў у далоні – вада ледзяніла. Расцёр твар. Прахрыпеў:
– У-у-х! Каб цябе разарвала!
Холад ажывіў. Ён успомніў зялёныя вочы – чалавечыя вочы, што ззялі на вялізнай змяінай галаве. Прымроіцца ж такое!
Зноў бязгучна з’явіўся Фелікс. Ён стаяў на парозе з падносам і, не міргаючы, адданым сабакам, глядзеў на гаспадара.
Хрыпаты прысеў за стол ля акна. Махнуў:
– Давай!
Слуга падляцеў, падаў сняданак: хлеб, сала, капусту, пляшку гарэлкі. Наліў.
Выпіўшы шклянку, начлагера амаль зусім ачуняў:
– Ну, што там, расказвай.
– Новенькіх размеркавалі… – пачаў быў Фелікс.
– Ды я не пра гэта, – спыніў яго Хрыпаты.
– А-а… – сумеўся Фелікс. Скеміў, чаго ад яго хочуць, дадаў: – Чарнявую на кухню ўладкаваў. Каб не застудзіла свае чары. У тайзе цяпер, самі ведаеце…
– Добра-добра, досыць, – супакоіўся начлагера. – Ідзі, дай паесці.
Калі Фелікс выйшаў, Хрыпаты наліў яшчэ, хукнуў, выпіў, паглядзеў на ежу, але заядаць не стаў: пасля такога сну нiчога ў горла не лезла. Перад вачыма стаяла чарнявая. Падумаў: «Трэба праведаць», – і, кульнуўшы трэцюю шклянку, зняў з цвіка кіцель.
Нырнуўшы ў пякуча-марозную раніцу, начлагера прайшоў вахту і апынуўся перад пляцам, на якім трэніраваў некаторых «асабліва разумных». Пазаўчора адзін такі грамацей, заходнік, Язэпам звалі, тут і сканаў.
– Вырадак! – успомніўшы, мацюкнуўся Хрыпаты. – Упартае быдла трапілася. Ледзь сам праз яго не сканаў: цэлую гадзіну на гэткай халадзіне.
Праклінаючы грамацея, начлагера перайшоў пляц, абагнуў сталоўку і апынуўся ля дзвярэй на кухню. Увайшоўшы ў падсобку, натрапіў на зеленавокую: тая ля дзвярэй шаравала днішча вялізнага рондаля. Краем вока яна ўгледзела начлага, але галавы не падняла, не спыніла работы, вышкрабала прыгар. Хрыпаты не прывык заставацца незаўважаным – адфутболіў рондаль, зароў:
– Вочкі падымі! – Не ўбачыўшы вочак і не пачуўшы адказу, дадаў: – Устаць, сцерва!
Зеленавокая не выцягнулася, як належала, у струнку, а павольна паднялася і пачала паводле статута:
– Зняволеная…
– Адставіць! – перапыніў Хрыпаты, убачыўшы звычайную рэакцыю на свае словы. – Працуй, не мітусіся. – Але нечакана ступіў да яе, схапіў за падбародак, прасіпеў: – У дзевяць прыйдзеш да мяне. Уцяміла? У дзевяць. Дзевяць нуль пяць буду лічыць спазненнем. Ты ўжо ведаеш, што спазненне ў нас – як непадпарадкаванне, як крок улева або ўправа. Ведаеш? Добра,