ТОП просматриваемых книг сайта:
Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава
Читать онлайн.Название Знак Вялікага магістра
Год выпуска 2009
isbn 978-985-6930-45-7
Автор произведения Вольга Іпатава
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Издательство Электронная книгарня
Ён пачуў голас Гердзеня, які клікаў бацьку. Ён крычаў, што ягоны конь абступіўся, залез у балота. Даніла здзівіўся, што такі вопытны вой кліча вартавога, а не некага з тых, што адпачывалі. Паспеў яшчэ пакпіць з сябе: “Ды якая можа быць небяспека тут, у гэтым ціхім лесе?”, і тут жа адчуў свіст паветра над самай сваёй галавой. Імгненна – спрацавала шматгадзінная вывучка ў замку – паспеў адхінуцца, хаця толькі на паўкорпуса, але гэта саслабіла ўдар – аглушальны, як пярун, які іначай немінуча рассёк бы яго напалам. Канец мяча апёк яго правую шчаку, упіўся ў плячо, і за гэтае кароткае імгненне Даніла ўсё ж паспеў убачыць таго, хто ўдарыў яго гэтак подла, гэтак знянацку – ззаду.
Высокі, шыракаплечы чалавек у чорным карзне[23] з капюшонам трымаў меч, ужо ўздымаючы яго для новага ўдару, яго сінія ледзяныя вочы глядзелі спакойна і холадна, як глядзіць, мабыць, сама Смерць. Але на вуснах шырокага, прыгожага маладога твару адбілася пагардлівая ўсмешка – і яна гэтак жа адбілася і ў Данілавых вачах. У наступнае ж імгненне хлопец, уцяміўшы, што не паспее выхапіць свой корд[24] ды і нічога ня зробіць ім супраць мяча, кулём кінуўся пад ногі нападніку, але той не грымнуўся на траву, як мог таго чакаць Даніла, толькі сагнуўся, але ўтрымаў раўнавагу. Але і гэтага кароткага імгнення было дастаткова Данілу, каб ён, як загнаны заяц, велізарным, неверагодным скачком сігануў убок, за кусты. Нападнік памкнуўся за ім, але ў гушчары кустоўя, у невялічкім багонцы паслізнуўся, заблытаўся ў траве і паваліўся ўніз, падрапаўшы сабе твар. З цяжкасцю ўстаў, шукаючы меч, што паляцеў кудысьці ў кустоўе, вылаяўся і затаіўся, прыслухоўваючыся, у якім напрамку паляцеў уцякач. Пасля прабег направа, затым налева, а потым спыніўся. Ён ня мог бачыць, што хлопец, разляцеўшыся і ад жаху нічога не бачачы перад сабой, сігануў на недалёкі ўзгорак і ўрэзаўся галавой аб дуб, што знянацку ўзнік перад ім.
Гэты гіганцкі дуб, што ўзвышаўся над усім наваколлем на ўзгорку, быў ужо стары, скрыўлены, яго карэнні ўзьняліся з аднаго боку, выварачаныя з зямлі цяжарам нахіленага ствала. Апошняе, што Даніла адчуў: ён правальваецца ў падзямелле… зноў стукаецца галавой аб нешта цвярдое… Ён упаў і скаціўся ў яму пад дубам, абросіўшы цёмна – карычневыя вываратні крывёю. Не бачыў, што на паляне дзеілася свая драма. Не бачыў, як з кустоў, куды ішоў пакліканы Гердзенем бацька,
23
карзно – плашч
24
корд – кароткі кінжал